ФРЫТРЭ́ДЭРСТВА, фрытрэйдэрства (англ. free trade свабодны гандаль),
эканамічная плынь у Вялікабрытаніі і ў шэрагу інш. краін у 19 ст. Прадстаўнікі Ф. выступалі за свабоду гандлю і неўмяшанне дзяржавы ў гасп. жыццё. Ф. вядома таксама як Манчэстэрская школа, па назве горада, адкуль выйшлі буйнейшыя прадстаўнікі гэтай плыні — Р.Кобдэн і Дж.Брайт. Яны заснавалі ў 1833 Лігу барацьбы супраць хлебных законаў і вялі барацьбу з агр. пратэкцыянізмам, які выражаў інтарэсы зямельнай арыстакратыі. У эканам. тэорыі Ф. азначае паняцце свабоднага гандлю.
т. 16, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)