мітуслі́вы, -ая, -ае.

1. Вельмі рухавы, непаседлівы.

Мітуслівыя пчолы.

2. Паспешлівы, хаатычны.

Пачаўся м. рух пасажыраў.

3. Неспакойны.

М. горад.

|| наз. мітуслі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непасе́да, -ы, Д -у, Т -ам, М -дзе, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -се́д і -аў (разм.).

Непаседлівы чалавек (звычайна пра дзіця).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўры́мслівы, -ая, -ае.

1. Які не можа супакоіцца, суняцца; непаседлівы.

Няўрымслівая натура.

Няўрымслівыя хлапчукі.

2. Нецярплівы, рухавы.

Самыя наравістыя, няўрымслівыя коні ў яго руках станавіліся рахманыя.

|| наз. няўры́мслівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

inquiet

[ɪnˈkwaɪət]

adj.

неспако́йны; непасе́длівы, няўры́мсьлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fidgety

[ˈfɪdʒəti]

adj.

неспако́йны; непасе́длівы, мітусьлі́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

quécksilbrig, quécksilberig a рухо́мы, жва́вы, непасе́длівы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

impish

[ˈɪmpɪʃ]

adj.

як чарцяня́, гульлі́вы, непасе́длівы, гарэ́зьлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мі́тальнік, мі́тъльніца ’непаседлівы, вярціхвост(ка)’ (міёр., З нар. сл.). Да мята́ць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dapper

[ˈdæpər]

adj.

1) аха́йны, акура́тны, элега́нтны

2) жва́венькі, непасе́длівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Няўстру́й ’непаседлівы, нецерпялівы, няўрымслівы чалавек’ (міёр., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; Сл. ЦРБ), ’весялун’, няўстру́йны ’неспакойны’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр. невструйливий, невстрійливий ’непаседлівы, гарэзны’, рус. неустро́йный, неустро́ица ’неспакойны, буйны чалавек’ (арх., СРНГ). Няясна; магчыма, звязана з лат. stràjuš ’хуткі, імклівы’, літ. sraũjas ’тс’, гл. струмень. Не- (ня‑) у гэтым выпадку мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)