незнако́мец незнаёмы, -мага м., незнаёмец, -мца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несве́дущий недасве́дчаны; (неопытный) няво́пытны; незнаёмы (з чым);

несве́дущий в бухгалте́рии недасве́дчаны (няво́пытны) у бухгалтэ́рыі, незнаёмы з бухгалтэ́рыяй.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nieznajomy

1. незнаёмы;

2. м. незнаёмы; незнаёмец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

балахо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Халат шырокага крою, які раней насілі сяляне, а таксама наогул шырокая бясформенная вопратка.

Ішоў незнаёмы ў доўгім балахоне.

|| прым. балахо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невядо́мы, -ая, -ае.

1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы.

Н. востраў.

2. Які не карыстаецца вялікай папулярнасцю; малавядомы.

Н. аўтар.

3. Нязведаны, не перажыты раней.

Невядомае пачуццё.

4. у знач. наз. невядо́мы, -ага, м.; невядо́мая, -ай, ж. Незнаёмы, незнаёмая.

Прыходзіў н.

5. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. Аб чым-н. нязведаным.

Крок у невядомае.

6. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. У матэматыцы: велічыня, якую трэба знайсці.

Ураўненне з двума невядомымі.

|| наз. невядо́масць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывано́сы, ‑ая, ‑ае.

З крывым носам. Незнаёмы зморшчыў сухі крываносы твар, вяла глянуў на Пазняка. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незнаёмец, ‑мца, м.

Незнаёмы, невядомы чалавек. Паціху прабіраючыся наперад, Алесь не зводзіў вачэй з незнаёмца. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗВЕЗДАЧО́ТАЎ (Мікалай Пятровіч) (27.11.1904, г. Пенза, Расія — 8.1.1985),

бел. акцёр. Нар. артыст Беларусі (1944). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1929). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.​Коласа (да 1977). Створаныя ім вобразы вызначаліся цэльнасцю, сац. акрэсленасцю, сцэнічнай выразнасцю і дакладнасцю: Алесь («Вайна вайне» Я.​Коласа), Незнаёмы («Раскіданае гняздо» Я.​Купалы), Ягор Булычоў, Сацін («Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.​Горкага). Сярод камедыйных роляў Трахім Сініца («Прымакі» Я.​Купалы), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.​Макаёнка), з класічнага рэпертуару Гараднічы («Рэвізор» М.​Гогаля), Нешчасліўцаў («Лес» А.​Астроўскага), Клаўдзій («Гамлет» У.​Шэкспіра) і інш.

М.П.Звездачотаў.
М.Звездачотаў у ролі Ягора Булычова.

т. 7, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

unfamiliar [ˌʌnfəˈmɪliə] adj.

1. незнаёмы, чужы́;

His face is not unfamiliar to me. Я яго недзе бачыў.

2. (with) незнаёмы, неазнаёмлены;

I’m unfamiliar with the habits of the country. Я не ведаю звычаяў гэтай краіны.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Не́йкі, не́кі ’якісьці, незнаёмы; абы-які; які-небудзь’ (ТС, Сл. ПЗБ, Грыг., Мал., Бяльк.), ’якісьці’ (Нас.). З не + які.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)