2) Афіц. пісьмовы акт, які сведчыць пра якое-н. міжнар. пагадненне ці вызначае пэўныя прававыя адносіны (даверчая грамата, адзыўная грамата, ратыфікацыйная і інш.).
3) Афіц.заканад. акт Стараж.-рус. дзяржавы, у ВКЛ, Рэчы Паспалітай. Граматай замацоўваўся дзярж. лад, правы і прывілеі землеўладальнікаў, афармлялася прававое становішча асобных тэр. адзінак і розных груп насельніцтва, прызначаліся службоўцы на дзярж. і службовыя пасады, афармляліся наданні зямель, маёнткаў і інш. маёмасці, ганаровых званняў і чыноў. У ВКЛназ. таксама лістамі гаспадарскімі, прывілеямі. Падзяляліся на даравальныя граматы, устаўныя граматы, ільготныя, ахоўныя, купчыя і інш. 4) Форма ўзнагароды ў былым СССР, у Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД дзярж. органамі, грамадскімі арг-цыямі, адміністрацыяй прадпрыемстваў, устаноў, спарт. т-вамі за поспехі ў якой-н. справе (напр., Граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, пахвальныя, ганаровыя граматы і інш.) 5) Стараж. назва ўсякага дакумента, пісьма.
6) У пераносным сэнсе: фількава грамата (непісьменны дакумент, які не мае юрыд. сілы), кітайская грамата (незразумелы дакумент, незнаёмая справа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГ ((Nag) Марцін) (н. 30.7.1927, г. Ставангер, Нарвегія),
нарвежскі славіст, перакладчык, паэт. Скончыў ун-т у Осла (1953), з 1964 выкладчык слав. л-р у ім. Даследуе нарвежска-слав.культ. сувязі. Аўтар прац «Ібсен у рускім духоўным жыцці» (1967), «Гамсун у рускім духоўным жыцці» (1969), «Двое нарвежцаў з Талстым» (1979), «Пісьменнік і яго перакладчык: Кнут Гамсун і П.Е.Гансэн» (1980), «Горкі ў Нарвегіі» (1983) і інш. У 1979 наведаў Беларусь. Надрукаваў шэраг артыкулаў пра бел. л-ру і культуру: «Янка Купала — беларускі Нурдаль Грыг» (1980), «Аблічча Беларусі» (1981) і інш. У лірычных мініяцюрах (зб. «Сустрэчы», 1981) адлюстраваў асобныя з’явы гіст. і культ. жыцця бел. народа, намаляваў вобраз Я.Купалы: «Паэт Янка Купала і беларускі народ», «Дом дзяцінства Янкі Купалы», «Драма Янкі Купалы» і інш. На нарв. мову пераклаў верш Я.Купалы «А хто там ідзе?» (1980). На бел. мову яго вершы пераклалі М.Мятліцкі, У.Сакалоўскі, В.Сёмуха.
расійская артыстка балета, балетмайстар. Жонка Р.Шчадрына. Нар.арт.СССР (1959). Герой Сац. Працы (1985). Скончыла Маск. харэаграфічнае вуч. (1943). У 1943—90 — салістка Вял.т-ра ў Маскве. У 1983—84 маст. кіраўнік балетнай трупы Рым. опернага т-ра, у 1988—90 — «Тэатра лірыка насіяналь» (Мадрыд). Творчасці П. уласціва спалучэнне традыцый рус. харэаграфічнай школы з наватарствам сучаснага балета. Яе выканальніцтва вызначаецца шырокай палітрай харэаграфічных фарбаў ад лірызму да бурных парываў, стыхійнай непасрэднасці. Стварыла шырокія па дыяпазоне тэхнічна дасканалыя вобразы, якія вызначаюцца гераічнай патэтыкай, драм. экспрэсіяй, псіхал. глыбінёй. Сярод лепшых творчых дасягненняў: «Паміраючы лебедзь» (К.Сен-Санса), «Кармэн-сюіта» (Дж.Бізэ — Шчадрына), «Пагібель ружы» (Г.Малера), «Балеро» (М.Равеля). Выканала партыі: Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жар-Птушка («Жар-Птушка» І.Стравінскага), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.Мелікава), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С.Пракоф’ева) і інш. Паставіла балеты: на сцэне Вял.т-ра — «Ганна Карэніна» (1972; сумесна з Н.Рыжэнка і В.Смірновым-Галаванавым), «Чайка» (па матывах аднайм. п’есы А.Чэхава, 1980), «Дама з сабачкам» (1985; усе Шчадрына), у якіх выканала гал. партыі; у Оперным т-ры ў Тэрмах Каракалы ў Рыме — «Раймонда» (1984) і інш. Здымалася на тэлебачанні і ў кіно («Вайна і мір», 1966). Аўтар кн. «Я, Мая Плісецкая...» (1994). Яе творчасці прысвечаны дакумент. фільмы «Мая Плісецкая» (1964, 1973, 1974), «Балерына» (1969), «Мая Плісецкая. Знаёмая і незнаёмая» (1987). У 1994 прайшоў першы міжнар. балетны конкурс «Мая» (С.-Пецярбург). Прэмія Г.Паўлавай 1962 (Парыж). Ленінская прэмія 1964.
Літ.:
Рославлева Н.П. М.Плисецкая. М., 1968;
Львов-Анохин Б. Мастера Большого балета. М., 1976;
М.Плисецкая: [Фотоальбом]. М., 1980;
Фирер А. «Талант — единственная новость...» // Муз. жизнь. 1994. № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
strange
[streɪndʒ]1.
adj.
1) незвыча́йны; дзі́ўны
a strange accident — незвыча́йны вы́падак
2) незнаёмы, чужы́; невядо́мы
strange faces — незнаёмыя тва́ры
a strange language — незнаёмая мо́ва
3) неазнаёмлены
strange to a job — неазнаёмлены з пра́цай
2.
adv.
дзі́ўна
I feel strange — Мне не па сабе́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
невядо́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы. Дзень добры, невядомая краіна!Сіпакоў.Ісці ў такі час у невядомую дарогу было рызыкоўна.Пальчэўскі.Нейкі невядомы лагодны матыў мроіцца ў абуджаных марах.Ваданосаў.
2. Нязведаны, не перажыты раней. У Ніны ўявілася невядомае дагэтуль пачуццё рэўнасці.Гурскі.
3. Які не карыстаецца шырокай папулярнасцю; малавядомы. Невядомы артыст.
4.узнач.наз.невядо́мы, ‑ага, м.; невядо́мая, ‑ай, ж. Незнаёмы, незнаёмая. Тым часам на другім баку граніцы з асцярогаю выглядаў з куста невядомы ў шэрай сялянскай світцы, з аброццю ў руцэ.Пальчэўскі.
5.узнач.наз.невядо́мае, ‑ага, н. Аб чым‑н. нязведаным. Кожны крок наш быў незвычайным крокам у невядомае і небывалае.Грамовіч.
6.узнач.наз.невядо́мае, ‑ага, н. У матэматыцы — велічыня, якую трэба знайсці; проціл. вядомае. Ураўненне з двума невядомымі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незнаёмы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не ведаюць, з якім не сустракаліся раней; невядомы. Дзед Талаш і Мартын маўчаць, не спускаюць з вока незнаёмага чалавека.Колас.Спускацца паблізу на парашуце таксама нельга было.. Давялося выскачыць далекавата ад пляцоўкі над незнаёмымі зараснікамі.Кулакоўскі.
2. Неўласцівы для каго‑н.; чужы. — Калі ты завяла .. [жонку ў бальніцу]? Раніцою ж нічога не было, — сказаў ён незнаёмым самому сабе голасам.Арабей.І вуліца, і людзі, і сонца здаваліся [цётцы Эміліі] новымі, незнаёмымі.Маўр.
3. Які не зведаў, не зазнаў чаго‑н. Светлыя хмаркі — дзеткі прастору — Ціха па небе плывуць, Ім незнаёмы слёзы і гора, Смутак і жаль іх не рвуць.Колас.
4. Які не належыць да ліку знаёмых каго‑н. [Памешчык:] — Ты хто, нешта цябе я не памятаю? — Я таксама з табой незнаёмы... не даводзілася сустракацца... — працадзіў дзед скрозь зубы.Лынькоў.
5.узнач.наз.незнаёмы, ‑ага, м.; незнаёмая, ‑ай, ж. Той (тая), каго не ведаюць, хто не належыць да ліку знаёмых; чужы чалавек. Дзед Аляксей, запытаўшыся «хто там», прапусціў незнаёмага ў кухню.Паслядовіч.— Незнаёмых, сынок, начаваць не пускай. — А як раптам хто свой? — Свой? А ты адгадай, Свой, ці не?Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
new
[nu:]1.
adj.
1) но́вы
2) малады́; сьве́жы
new potatoes — малада́я бу́льба
3) і́ншы, ня той што ране́й
He is a new man now — Ён цяпе́р і́ншы чалаве́к
4) незнаёмы; нязвы́чны, нязвы́клы
a new country to me — незнаёмая мне краіна
new to the work — яшчэ́ не прызвыча́ены да пра́цы
5) но́вы, суча́сны, апо́шні
new dances — но́выя та́нцы
6) дале́йшы, дадатко́вы
new information — дале́йшая інфарма́цыя
2.
adv.
но́ва; няда́ўна, то́лькі што
new-mown hay — то́лькі што ско́шанае се́на
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)