незамо́жны гл. небагаты

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

маламаёмасны, ‑ая, ‑ае.

Які мае мала маёмасці; небагаты. Маламаёмаснае насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nbemittelt

a незамо́жны, небага́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

набы́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Маёмасць, уласнасць.

Агульны н.

Н. гаспадара.

2. Тое, што набыта, прыдбана; скарб.

Небагаты н.

3. Тое, што набыта ў выніку вучобы, жыццёвай і працоўнай практыкі.

Мастацкія набыткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́пчык, ‑а, м.

Разм. Купец, звычайна малады ці небагаты. Уздагон вазакам нехта весела едзе, — То купчык на санках імчыць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vermögenslos

a які́ не ма́е маёмасці, незамо́жны, небага́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

малосостоя́тельный

1. (небогатый) небага́ты, незамо́жны, маламаёмасны, маламаёмны;

2. (недостаточно обоснованный) малагрунто́ўны, малаўгрунтава́ны; (неубедительный) малаперакана́ўчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

небага́та,

1. Прысл. да небагаты.

2. Мала, у невялікай колькасці. Ісці засталося небагата, якіх кіламетраў з восем. Лынькоў. Горад толькі прачынаўся. Людзей на вуліцах было небагата. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́нак, ‑нка, м.

Разм. Небагаты пан; паўпанак. Неяк да Братка завітаў малодшы сын пана Залуцкага з х[е]ўрай падпанкаў. Асіпенка. Селяніна крыўдзілі розныя панскія паслугачы, падпанкі, аканомы, цівуны. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае дастаткова матэрыяльных сродкаў; небагаты, незаможны.

Б. чалавек.

2. Аднастайны, мізэрны; які мае недахоп у чым-н.

Бедная расліннасць.

Б. слоўнікавы запас.

3. Нешчаслівы, які выклікае спачуванне да сябе.

Беднае дзіця.

4. Танны, просты.

Б. гардэроб.

Бедная вопратка.

|| наз. бе́днасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)