У граматыцы: часціна мовы, што абазначае дзеянне або стан прадмета і змяняецца па часах, асобах і ліках.
Аднакратны д.
Дапаможны д.
Неазначальная форма дзеяслова.
Безасабовыя дзеясловы.
Рознаспрагальны д.
|| прым.дзеясло́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
infinitive
[ɪnˈfɪnətɪv]
n., Gram.
неазнача́льная фо́рма, інфініты́ў -ва m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
bezokolicznik
м.лінгв. інфінітыў; неазначальная форма дзеяслова
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ІНФІНІТЫ́Ў (ад лац. infinitivus няпэўны),
неазначальная форма дзеяслова, пачатковая форма дзеяслова, якая называе дзеянне безадносна да асобы, часу і спосабу. Паводле паходжання ў слав. мовах — давальны склон аддзеяслоўных назоўнікаў. Мае трыванне і стан («рабіць—зрабіць—зрабіцца»), У бел. мове І. складаецца з дзеяслоўнай асновы і суфіксаў «-ць», «-ці», «-чы» («чытаць», «несці», «секчы»). У сказе выступае самастойна (як дзейнік, просты выказнік ці асн.ч. састаўнога выказніка, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць) і ў складзе аналіт. форм часу дзеяслова («буду ісці»).