Рабо́чы ’працоўны’, ’работнік’ (ТСБМ), ’прыстасаваны да пэўнага віду работы’, ’працалюбівы’: рабочы конь (Касп., Стан.; паст., вільн., Сл. ПЗБ), ’работнік’ (брасл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад рабіць (гл.), параўн. кароткую форму рабо́ч ’працалюбівы’: рабоч, да не багат (Сержп. Казкі); субстантывацыя адбылася, хутчэй за ўсё, пад уплывам рус.рабочий ’прадстаўнік рабочага класа; наёмны рабочы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
pracownik
м. працаўнік; работнік;
pracownik administracyjny — адміністрацыйны работнік;
pracownik handlu — работнік гандлю;
pracownik najemny — наёмныработнік;
pracownik biurowy — служачы;
pracownik naukowy — навуковы работнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wage-earner
той, хто зарабля́е па на́йму; наёмнырабо́тнік, кармі́лец -ьца m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
На́йміт ’наёмныработнік, парабак’ (БРС, Нас., Гарб., Грыг., Пятк., ТС), ’наёмнік’ (Гарэц., Яруш.), на́йміты ’наёмны рабочы, парабак’ (ТС), таксама на́ймітка ’парабчанка, служанка’ (Грыг., ТС, Сл. ПЗБ), на́йметка ’тс’ (Нас.), на́ймічка ’тс’ (Янк. 1, Кліх, Сл. ПЗБ, ТС), наймі́тная ’служанка’ (клімав., Растарг., Да характ., 207), найміта́ ’наёмныя работнікі ці работніца’ (Ян.). Рус.найми́т, найми́та, наймитка, наймичка, укр.на́ймит, на́ймичка, на́ймиття (зборн.), польск.najmit, najmitka (з укр., Варш. сл.). Утворана ад *najьmъ, гл. найм ’наём, найманне’, пры дапамозе рэдкага суфікса ‑іт‑, параўн. касьбіт, малацьбіт, што далучаецца пераважна да асновы аддзеяслоўных назоўнікаў (Сцяцко, Афікс. наз., 53).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ЧАЛАВЕ́ЧЫХ АДНО́СІН» ТЭО́РЫЯ,
канцэпцыя кіравання ў арганізацыях (найперш прамысловых), якая грунтуецца на маральна-псіхал. фактарах стымулявання работніка і павышэння прадукцыйнасці працы. Сфарміравалася як альтэрнатыва тэйларызму ў выніку сац. эксперыменту, праведзенага ў 1927—32 на з-дах кампаніі «Уэстэрн электрык» у г. Хоўтарн (каля г. Чыкага, ЗША). Група даследчыкаў пад кіраўніцтвам псіхолага Э.Мэё даказала, што маральна-псіхал. клімат у прац. калектыве, характар узаемаадносін работнікаў паміж сабой і з кіраўніцтвам у значнай ступені ўплываюць на прадукцыйнасць працы: пры дэспатычным рэжыме яна зніжаецца, а пры добразычлівых, гуманных узаемаадносінах павышаецца. Вучонымі распрацавана сістэма прынцыпаў і метадаў кіравання, арыентаваных на стварэнне т.зв. псіхал. дабрабыту ў прац. калектывах, здольных прадухіліць канфлікты. Паводле Мэё, стварэнне добразычлівага мікраклімату на рабочым месцы здольна кампенсаваць недахопы грамадскага ладу, а гуманныя адносіны ў сферы вытв-сці непазбежна вядуць да сац. гармоніі. У 1960-я г. «Ч.а.»т. дапоўнена тэорыяй «кіравання праз саўдзельніцтва» (Д.Макгрэгар і інш.), паводле якой прадпрымальнік павінен бачыць у наёмным работніку не толькі работніка, але і сац. партнёра, а наёмныработнік у наймальніку — не толькі гаспадара, але і свайго кампаньёна. У 1970-я г. атрымалі пашырэнне «групавыя нормы і стылі кіравання» рабочымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́йміт, ‑а, М ‑міце, м.
1.Наёмныработнік; парабак. Так, жыў сабе [Караневіч], .. як найміт, нават не звіў сабе ніякага гнязда.Скрыган.
2.перан. Той, хто з карыслівымі намерамі служыць чыім‑н. мэтам, хто прадаўся каму‑н. Панскі найміт. □ Мы лічым сваім абавязкам выкрываць подлых апосталаў новай сусветнай бойні і іх наймітаў у асобе здрадлівых пісак і псеўдавучоных.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маладзе́ц, Р. скл. малайца, мыладзец, молодзец ’статны, атлетычнага складу малады чалавек’, ’малайчына, зух’, ’жаніх’, малайца́ ’тс’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп., Бяльк., ТС, Федар. 6, Яруш.); маладзе́цкі ’здаровы’ (брасл., Сл. ПЗБ; ТСБМ). Апошняе, аднак, паводле Крукоўскага (Уплыў, 61) — запазычанне з рус. мовы. Укр.молодець, рус.молодец ’тс’, польск.młodziec ’жаніх на вяселлі’, ’адростак’ ст.-чэш.mladec, славен.mládec ’юнак’, ’слуга’, ’жаніх’, серб.-харв.mladac ’жаніх’. Прасл.moldьcь ’юнак’. Да малады́ (гл.).
Маладзе́ц2, мыладзе́ц, мъладзе́ц ’парабак, наёмны (на 1 год) работнік’ (Грыг., Нік., Оч. 2, Касп.), бешан. ’рабочы на плыце, падначалены ў галоўнага сплаўшчыка’ (Нар. сл.). Рус.молоде́ц ’прыказчык, работнік’ (Зах. Дзвіна), ’рабочы-вясляр на пярэднім канцы плыта’. Бел.-рус. ізалекса. Аналагічна серб.-харв.мла̏ђи ’слугі, чэлядзь’. Да маладзец1 (гл.).