Піліпоны ’нашчадкі раскольнікаў на Мазыршчыне’ (Шпіл.). Ад імені Піліп < Філін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эпаха́льны, ‑ая, ‑ае.
Важны, значны; які вызначае эпоху. Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго [Ф. Скарыны] эпахальную дзейнасць.Алексютовіч.Месца і значэнне яго [зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця»] ў гісторыі беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі сапраўды эпахальныя.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
progeny
[ˈprɑ:dʒəni]
n., pl. -nies
дзе́ці pl., нашча́дкіpl., пато́мства n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
posterity
[pɑ:ˈsterəti]
n.
нашча́дкіpl. of нашча́дак -ка m. & f., бу́дучыя пакале́ньні
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
насе́нне, -я, н.
1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне.
Н. развіваецца з семязавязі.
2.зб. Зярняты раслін, прызначаныя для пасеву.
Н. жыта.
3.перан. Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне.
Пасеяць у сэрцы добрае н.
4.перан.Нашчадкі каго-н. (разм.).
|| прым.насе́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Насенная бульба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Счадкі, ст.-бел.счадки ’нашчадкі’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон), счадкомъ ’нашчадкам’ (1492 г., Карскі 2–3, 146). Гл. нашчадак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
са́мба2
(ісп. zambo)
нашчадкі ад шлюбаў індзейцаў з неграмі ў Лац. Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МУЛА́ТЫ,
нашчадкі ад шлюбу паміж прадстаўнікамі еўрапеоіднай расы і неграмі. Прамежкавы антрапалагічны тып са смуглым адценнем скуры. Жывуць пераважна ў Паўд. і Цэнтральнай Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
расшы́ва, ‑ы, ж.
Вялікае паруснае судна, з вострым носам і кармой, звычайна пласкадоннае (плавалі даўней па Волзе і Каспійскім моры). Шумеў, хваляваўся народ той шчаслівы, — Нашчадкі пятроўскіх старых рачнікоў, Якія вадзілі па Волзе расшывы І бралі асадай у туркаў Азоў.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРГЕНЦІ́НЦЫ,
нацыя, асн. насельніцтва Аргенціны (26,64 млн.чал.). Нашчадкі іспанцаў і перасяленцаў з інш. краін Еўропы. Агульная колькасць 26,91 млн.чал. (1987). Гавораць на аргенцінскім дыялекце іспанскай мовы. Вернікі пераважна католікі.