нашаты́р, ‑у, м.

1. Хлорысты амоній.

2. Тое, што і нашатырны спірт. Крыху павесялелая [Г]анна Ісакаўна зрабіла ўкол, дала панюхаць нашатыр. Шамякін.

[Араб. nusādir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аманія́к

(лац. ammoniacum, ад гр. ammoniakon)

водны раствор аміяку, нашатырны спірт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спирт спірт, род. спі́рту м.;

нашаты́рный спирт нашаты́рны спірт;

древе́сный спирт драўня́ны спірт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ammonium chloride

нашаты́рны сьпірт, нашаты́р -у́ m., хлёрысты амо́ній

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ammonia

[əˈmoʊniə]

n., Chem.

1) амія́к -у m.

2) нашаты́рны сьпірт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нашаты́р

(рус. нашатырь, ад ар. nušadir)

водны раствор аміяку з вострым пахам, нашатырны спірт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НЕПРЫТО́МНАСЦЬ,

раптоўная. кароткачасовая страта прытомнасці з парушэннем (аслабленнем) сардэчнай дзейнасці і дыхання ў выніку недастатковага кровазабеспячэння галаўнога мозга. Бывае пры болевым шоку, псіхічных уздзеяннях (напр., хваляванне, страх), цеплавым або сонечным ударах, хваробах галаўнога мозга, сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў брушной поласці. чэрапна-мазгавых траўмах і інш. Прыкметы: страта прытомнасці, бледная скура, халодны пот. паверхневае дыханне. Першая дапамога: хворага кладуць з нізка апушчанай галавой, вызваляюць ад цеснага адзення, забяспечваюць чыстым паветрам, даюць нюхаць нашатырны спірт, тэрмінова выклікаюць хуткую дапамогу.

т. 11, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

amoniak, ~u

м. хім.

1. аміяк;

2. разм. нашатырны спірт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hartshorn

[ˈhɑ:rtshɔrn]

n.

1) але́ні рог або́ адро́стак але́няга ро́га

2) нашаты́рны сьпірт, нашаты́р -у́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АМІЯ́К,

NH3, найпрасцейшае хім. злучэнне азоту з вадародам. Бясколерны газ з рэзкім удушлівым пахам, tкіп -36 °C, шчыльн. у вадкім стане 0,681·10​3 кг/м³, растваральны ў вадзе (10%-ны раствор — нашатырны спірт). Растварае шчолачныя і шчолачна-зямельныя металы, некаторыя неметалы (P, S, І), многія арган. і неарган. рэчывы. Атрымліваюць каталітычным узаемадзеяннем N2 і H2 пад ціскам. Выкарыстоўваецца для вытв-сці азотнай кіслаты, мачавіны, азотазмяшчальных соляў, соды, угнаенняў, а таксама ў медыцыне. Вадкі аміяк і яго растворы — холадарэагенты. Ядавіты, выклікае слёзацячэнне, удушша, болі ў страўніку. ГДК 20 мг/м³.

т. 1, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)