ле́ер, ‑а, м.

На суднах — туга нацягнуты трос з замацаванымі канцамі.

[Ад гал. leer — пераносная лесвіца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наволочённый навало́чаны, мног. панавалака́ны, наця́гнуты, мног. панаця́гваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напя́ленный напну́ты; наця́гнуты; обл. напра́нуты; см. напя́лить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́бы, -ая, -ае.

1. Які мае малую сілу, магутнасць.

С. чалавек.

С. рухавік.

2. Нездаровы, хваравіты.

Слабая бабуля.

Слабыя нервы.

3. Які не вызначаецца моцным характарам; нястойкі.

Слабая натура.

Слабая воля.

4. Нязначны, малы.

Слабая падтрымка.

С. ўдзел.

5. Дрэнны, няўмела падрыхтаваны, выкананы недастаткова ўмела і пад.

С. вучань.

С. раман.

Сын с. ў матэматыцы.

6. Ненасычаны, нямоцны.

С. раствор солі.

Слабая гарэлка.

7. Нямоцна нацягнуты, свабодны.

Лейцы слаба (прысл.) нацягнуты.

Слабае месца або слабы бок каго-чаго (разм.) — недахоп чый-н. або чаго-н.

|| наз. сла́басць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́бкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які няшчыльна прылягае; завялікі (пра пояс, абутак, адзенне). Слабкая пятля. Слабкая шапка.

2. Нямоцна нацягнуты, слаба прыкручаны. Слабкая вяроўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КУЛІ́СА (франц. coulisse ад couler слізгаць, бегчы),

1) звяно куліснага механізма, якое верціцца вакол нерухомай восі і стварае з другім рухомым звяном (паўзуном) паступальную пару. Бываюць вярчальныя, хістальныя і прамалінейна рухальныя.

2) Элементы тэатральнай дэкарацыі з тканіны, якія свабодна вісяць або нацягнуты на рамы і размяшчаюцца па баках сцэны паралельна ці пад вуглом да рампы. Разам з падугамі ўтвараюць т.зв. адзенне сцэны. Упершыню выкарыстаны ў 1619 у тэатры т. Парма (Італія).

т. 9, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

far-fetched [ˌfɑ:ˈfetʃt] adj. ненатура́льны, шту́чны; наця́гнуты;

far-fetched comparison наця́гнутае параўна́нне;

a far-fetched story не́быль; вы́думка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

насу́нутый насу́нуты, мног. панасо́ўваны, наця́гнуты, мног. панаця́гваны, усця́гнуты, мног. паўсця́гваны; см. насу́нуть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наця́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Нацягнуты. Жыццё — нацятая струна, Крані яе — і адгукнецца. Хведаровіч.

2. перан. Напружаны. І раптам.. у нацятую цішыню пачынае ўпарта прабівацца тонкі, працяжны, знаёмы нам гул. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

taut [tɔ:t] adj.

1. тугі́; наця́гнуты, напя́ты

2. напру́жаны (пра нервы, мышцы і да т.п.);

a taut smile ненатура́льная ўсме́шка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)