МАГНІТАСТРЫ́КЦЫЯ (ад магніт + лац. strictio сцісканне, нацягванне),
змена памераў і формы цела пры намагнічванні. Выяўлена для жалеза Дж.П.Джоўлем у 1842. Адлюстроўвае ўзаемасувязь падсістэм атамных магнітных момантаў і крышталічнай рашоткі; уласціва ўсім рэчывам.
Тлумачыцца тым, што ўзаемадзеянні, якія вызначаюць магн. стан крышталя, залежаць ад адлегласці паміж атамамі (ці іонамі). Змены магн. стану пры зменах магн. поля, т-ры, пругкіх напружанняў і інш. вядуць да зрушэння атамаў і іонаў ад стану раўнавагі і тым самым да дэфармацыі цела. Характарызуецца адноснай зменай лінейных памераў цела λ = Δl/l (лінейная М.) або аб’ёму (аб’ёмная М.) і залежыць ад напрамку вымярэння адносна знешняга магн. поля. Пры вымярэннях уздоўж поля М. наз. падоўжнай, перпендыкулярна полю — папярочнай, напр., у фера- і ферымагнетыках λ дасягае 10−2, у антыфера-, пара- і дыямагнетыках — да 10−6. Гл. таксама Магнітастрыкцыйныя матэрыялы.
Літ.:
Белов К.П. Магнитострикционные явления и их технические приложения. М., 1987.
Г.І.Макавецкі.
т. 9, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. зацягваць 1 — зацягнуць 1 (у 4, 7–9 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зацягвацца — зацягнуцца (у 2, 4 і 5 знач.).
2. Р мн. ‑жак. Глыток тытунёвага дыму, уцягнуты пры курэнні адным удыхам. І пойдзе цыгарка па кругу — па адной зацяжцы на брата. Карпюк.
3. Падзенне парашутыста да раскрыцця парашута пры зацяжным скачку.
4. У абутковай справе — нацягванне матэрыялу загатоўкі на калодку і замацаванне краёў загатоўкі.
5. Р мн. ‑жак. Месца ў тканіне, дзе выцягнута нітка. Зацяжка на матэрыі. Зацяжка на панчосе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натяже́ние ср.
1. (действие) наця́гванне, -ння ср.; (натуживание) напіна́нне, -ння ср.;
2. (состояние) нацяжэ́нне, -ння ср., напя́тасць, -ці ж.;
натяже́ние струны́ напя́тасць (нацяжэ́нне) струны́;
пове́рхностное натяже́ние физ. паве́рхневае нацяжэ́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
натя́жка ж.
1. (действие) наця́гванне, -ння ср.; (натуживание — ещё) напіна́нне, -ння ср.;
2. (насильственное допущение и т. п.) наця́жка, -кі ж.;
с натя́жкой з наця́жкай;
без натя́жек без наця́жак;
натя́жка в объясне́нии наця́жка ў тлумачэ́нні;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)