нагаламо́ўзаць

нахлусіць, набрахаць чаго-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагаламо́ўзаю нагаламо́ўзаем
2-я ас. нагаламо́ўзаеш нагаламо́ўзаеце
3-я ас. нагаламо́ўзае нагаламо́ўзаюць
Прошлы час
м. нагаламо́ўзаў нагаламо́ўзалі
ж. нагаламо́ўзала
н. нагаламо́ўзала
Загадны лад
2-я ас. нагаламо́ўзай нагаламо́ўзайце
Дзеепрыслоўе
прош. час нагаламо́ўзаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

nakłamać

зак. наілгаць, нахлусіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

напле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; наплёў, -ляла́, -ло́; напляці́; -ле́цены; зак., чаго.

1. Сплесці нейкую колькасць чаго-н.

Н. кошыкаў.

2. перан. і без дап. Нагаварыць рознага глупства, нахлусіць (разм.).

|| незак. наплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Вынайсці, прыдумаць вялікую колькасць чаго‑н.

2. і без дап. Напрыдумваць, нахлусіць многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́думаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Вынайсці, стварыць; прыдумаць. Выдумаць новую гульню.

2. Прыдумаць што‑н. такое, што не адпавядае рэчаіснасці; схлусіць; нахлусіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zusmmenlügen

* vtнахлусі́ць сем карабо́ў [цэ́лы мех]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obełgać

зак. kogo падмануць каго; нахлусіць каму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vrreden

vt

1) нагавары́ць, нахлусі́ць

2) перако́нваць, унуша́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vrlügen

* vt (j-m) нахлусі́ць, намані́ць (каму-н. што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

насочини́ть и насочиня́ть сов., разг.

1. (сочинить в каком-л. количестве) насклада́ць; наствара́ць; напіса́ць, панапі́сваць;

2. (наврать) навыдумля́ць, напрыдумля́ць; нахлусі́ць, налга́ць, намані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)