тэро́р

(лац. terror = страх, жах)

насілле, якое даходзіць да фізічнага знішчэння праціўнікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Vergewáltigung f -

1) гвалт, насі́лле

2) згвалтава́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

jackboot [ˈdʒækbu:t] n.

1. бот вышэ́й кале́на; батфо́рт

2. the jackboot гру́бы ціск, гру́бая сі́ла, насі́лле, «кава́ны бот»

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

escalate [ˈeskəleɪt] v.

1. пашыра́ць; пашыра́цца; абвастра́ць; абвастра́цца (пра ваенны канфлікт, насілле і да т.п.)

2. павыша́ць; павыша́цца (пра цэны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

наси́лие ср.

1. (принудительное воздействие) насі́лле, -лля ср.;

применя́ть наси́лие ужыва́ць насі́лле;

2. (притеснение, беззаконие) гвалт, род. гва́лту м.;

наси́лие и разбо́й гвалт і разбо́й;

следы́ наси́лия на те́ле сляды́ гва́лту на це́ле;

3. (изнасилование) згвалтава́нне, -ння ср., згва́лчанне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРАБЕ́Ж,

у крымінальным праве адкрытае выкраданне маёмасці, учыненае без насілля або з насіллем, няшкодным для жыцця і здароўя. Належыць да групы злачынстваў супраць уласнасці. Акалічнасцямі, якія абцяжарваюць грабеж, з’яўляюцца насілле над пацярпелым, выкраданне паводле папярэдняй змовы групай асоб, пранікненне ў жыллё, памяшканне або інш. сховішча, буйныя памеры выкрадзенага або ўчыненне злачынства асабліва небяспечным рэцыдывістам. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь караецца пазбаўленнем волі на працяглы тэрмін (максімальная мера пакарання — 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці).

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 5, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

przemoc

ж. насілле, гвалт;

używać ~y — ужываць насілле;

~ą — сілаю, сілком; гвалтам;

wdarł się na salę ~ą — ён уварваўся ў залу гвалтам (сілаю)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПРАДСТАЎНІ́К УЛА́ДЫ,

дзяржаўны служачы, які мае права ў межах сваёй кампетэнцыі даваць распараджэнні і загады, прымаць рашэнні адносна асоб, што не падначалены яму па службе. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да П.у. адносяцца дэпутаты палат Нац. сходу і дэпутаты мясц. Саветаў, работнікі праваахоўных і кантралюючых органаў і інш. службовыя асобы, надзеленыя ўладнымі паўнамоцтвамі. Закон прадугледжвае крымін. адказнасць за супраціўленне П.у., публічную яго знявагу, пагрозу насіллем і насілле над П.у. пры выкананні ім службовых абавязкаў. У той жа час прадугледжана крымін. адказнасць і П.у. за злоўжыванне ўладай або яе перавышэнне ці бяздзейнасць (невыкананне службовых абавязкаў).

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гвалт

(польск. gwałt, ад с.-в.-ням. gewalt)

1) насілле, здзек;

2) крык, лямант;

3) від феадальнай павіннасці ў Вялікім княстве Літоўскім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прысі́ліць 1 ’прывязаць, зрабіўшы зашмаргу (па тыпу сіла)’ (Мат. Гом.). Укр. приси́лити ’прывязаць’. Да сіло́ (гл.).

Прысі́ліць 2 ’прымусіць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прісі́ліць ’прымусіць’, прісі́л ’гвалт; насілле, прымус’, прысі́ле́ньня ’прымус’ (Бяльк.). Рус. паўд.-зах. приси́лить ’прымусіць’, укр. приси́лувати, славац. prisiliť, серб.-харв. прѝсилити, славен. prisíliti. Да сі́ла, сіліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)