Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
арыфмо́метр
(ад гр. arithmos = лік + -метр)
настольная лічыльная машына для механічнага выканання чатырох арыфметычных дзеянняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Насто́льнік ’абрус’ (Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., Сл. ПЗБ, ТС), насту́льник ’тс’ (Зн., дыс.), nastíłnyk (Тарн.), настольніца ’тс’ (Гарэц., Жд. 3, Тарн., Сцяц., Сл. ПЗБ, Ян., ТС). Да стол (гл.), узнікла ў выніку семантычнай кандэнсацыі, параўн. яшчэ ў Насовіча настольная скацерка (320).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАСЛЫ́КА (Яўген Аляксандравіч) (н. 15.1.1942, в. Гатава Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне педагогікі, псіхалінгвістыкі і герм. мовазнаўства. Канд.пед.н. (1972), праф. (1996). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1965). З 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Навук. працы па методыцы выкладання замежных моў, псіхалінгвістыцы, тэорыі камунікацыі, праблемах мовы і культуры. Стваральнік нац.навук. школы навучання замежным мовам на аснове камунікатыўнага сістэмна-дзейнаснага падыходу.
Тв.:
Интенсивный курс обучения английскому языку. Мн., 1989;
Учебное общение на уроке английского языка. Мн., 1990;
Настольная книга преподавателя иностранного языка. 4 изд. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
насто́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для стала, прыстасаваны для таго, каб быць на стале. Настольны гадзіннік. Настольнае шкло. Настольныя гульні. □ Настольная лямпа пад блакітным абажурам асвяціла пакойчык.Хадкевіч.
2.перан. Які заўсёды патрэбны, а таму знаходзіцца побач, пад рукамі (пра кнігі, дапаможнікі). Настольнай кнігаю гімназіста [М. Багдановіча] становіцца і слоўнік Насовіча.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́мпаж. ла́мпа;
га́завая л. — кероси́новая ла́мпа;
віся́чая л. — вися́чая ла́мпа;
насто́льная л. — насто́льная ла́мпа;
засцерага́льная л. — предохрани́тельная ла́мпа;
дэтэ́ктарная л. — дете́кторная ла́мпа;
ква́рцавая л. — ква́рцевая ла́мпа;
нео́навая л. — нео́новая ла́мпа;
электро́нная л. — электро́нная ла́мпа;
л. напа́львання — ла́мпа нака́ливания;
като́дная л. — като́дная ла́мпа
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)