НАСТО́ЛЬНАЯ ВЫДАВЕ́ЦКАЯ СІСТЭ́МА,
камп’ютэрная сістэма, прызначаная для аўтаматызаванай апрацоўкі тэкставай і ілюстрацыйнай (чорна-белай і каляровай) інфармацыі пры вырабе фотаформы або арыгінал-макета паліграф. выдання (кнігі, часопіса, газеты і інш.). Звычайна размяшчаецца на адным рабочым месцы і прызначана для выкарыстання ў выдавецтве або сярэднім паводле аб’ёму выдавецка-паліграф. комплексе.
Складаецца з персанальнай ЭВМ (ПЭВМ) з клавіятурай, дысплеем, маніпулятарам тыпу «мыш» і прыстасаваннямі для электронных носьбітаў інфармацыі, спецыялізаванага матэм. забеспячэння (праграмы аўтам. набору і вёрсткі ў пакетным і дыялогавым рэжыме) і дадатковага перыферыйнага абсталявання. Падрыхтоўка выданняў на Н.в.с. ўключае: набор тэкстаў з дапамогай тэкставых рэдактараў, апрацоўку ілюстрацый з дапамогай графічных рэдактараў, вёрстку выданняў і раздрукоўку матэрыялу (на паперы ці плёнцы ў выглядзе арыгінал-макета). Для апрацоўкі тэкстаў звычайна выкарыстоўваецца стандартная ПЭВМ, для вёрсткі і апрацоўкі ілюстрацый — удасканаленая ПЭВМ ці спецыялізаваныя графічныя станцыі. У якасці дадатковага абсталявання (арганізацыйна-тэхнал. забеспячэння) выкарыстоўваюць: сканеры для ўводу ілюстрацый ці тэксту, прынтэры ці фотанаборныя аўтаматы для раздрукоўкі матэрыялу і вываду інфармацыі на святлоадчувальную плёнку. Існуе больш за 100 варыянтаў Н.в.с., пабудаваных паводле модульнага прынцыпу. Стварэнне гарнітур-кегляў ажыццяўляецца праграмным шляхам, магчыма іх практычна неабмежаваная колькасць. Інфармацыя пра шрыфты закладзена ў памяць ЭВМ. У параўнанні з ранейшымі тэхналогіямі Н.в.с. дазваляе больш аператыўна і якасна рыхтаваць выданні.
Літ.:
Шкаев А.В. Настольные издательские системы: Справ. М., 1994;
Тимофеев Я.Я. Издательство на моем столе. М., 1993.
С.А.Макаёнак.
т. 11, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
насто́льный в разн. знач. насто́льны;
насто́льная ла́мпа насто́льная ля́мпа;
насто́льные и́гры насто́льныя гу́льні;
насто́льная кни́га насто́льная кні́га.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насто́льны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для стала, прыстасаваны для таго, каб быць на стале.
Настольная лямпа.
Настольныя гульні.
2. перан. Які заўсёды патрэбны (пра кнігі).
Тлумачальны слоўнік — настольная кніга.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бюва́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Настольная папка для папер, канвертаў.
|| прым. бюва́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арыфмо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).
Настольная лічыльная машына для механічнага выканання арыфметычных дзеянняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
board game [ˈbɔ:dgeɪm] n. насто́льная гульня́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
арыфмо́метр, ‑а, м.
Настольная лічыльная машына для механічнага выканання чатырох арыфметычных дзеянняў.
[Ад грэч. arithmos — лік і metreo — вымяраю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насто́льны в разн. знач. насто́льный;
~ная ля́мпа — насто́льная ла́мпа;
н. тэ́ніс — насто́льный те́ннис;
~ная кні́га — насто́льная кни́га
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насто́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
насто́льны |
насто́льная |
насто́льнае |
насто́льныя |
| Р. |
насто́льнага |
насто́льнай насто́льнае |
насто́льнага |
насто́льных |
| Д. |
насто́льнаму |
насто́льнай |
насто́льнаму |
насто́льным |
| В. |
насто́льны (неадуш.) насто́льнага (адуш.) |
насто́льную |
насто́льнае |
насто́льныя (неадуш.) насто́льных (адуш.) |
| Т. |
насто́льным |
насто́льнай насто́льнаю |
насто́льным |
насто́льнымі |
| М. |
насто́льным |
насто́льнай |
насто́льным |
насто́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ля́мпа, -ы, мн. -ы, лямп і -аў, ж.
Прыбор для штучнага асвятлення або награвання.
Настольная л.
Газавая л.
Паяльная л.
|| памянш. ля́мпачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. ля́мпавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)