Чалавек, які любіць модна прыбірацца; моднік. Малы, насаты франт пад цірольскім капелюшом — Мазалёк, як па ролі належала, важна маўчаў.Брыль.[Артур] стаяў побач з газетным кіёскам, у светла-шэрым касцюме, з папяросай у зубах, франт-франтам.Ваданосаў.
[Польск. frant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вушла́ты(й) ’аблавухі’ (міёр., Нар. сл.). Ад незафіксаванага *вушлы ’вушы’ па тыпу прыметнікаў барадаты, насаты і пад.; параўн. макед.ушла ’аблавухая жанчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РОЎНАРАСНІ́ЧНЫЯ ІНФУЗО́РЫІ (Holotricha),
падклас прасцейшых тыпу інфузорый. 5 атр., каля 4 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна ў марскіх і прэсных водах. На Беларусі найб. трапляюцца адны з класічных аб’ектаў інфузорый — туфелькі, галафрыя чарнаватая (Holophrya nigricans), дыдыніум насаты (Didinium nasutum), колепс шчаціністы (Coleps hirtus), прарадон яйцападобны (Prorodon ovum) і інш. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Некат. віды — паразіты (балантыдый колі, іхтыяфтырыус і інш.), узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека.
Даўж. да 0,6 мм. Цела бясколернае, зрэдку зялёнае, сіняе або інш. афарбоўкі. Раснічкі (пераважна органы руху) размешчаны раўнамерна або развіты пераважна на брушным баку, у некат. утвараюць венчыкі. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Размнажаюцца простым дзяленнем і шляхам кан’югацыі. Іл.гл. да арт.Інфузорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Ачка́ты, очка́ты ’пра чалавека з вялікімі вачыма’ (КСТ). Ад очко́ (вочко́, гочко́) ’вока, вочка’ (Клім., Шур, вусн. паведамл.), суфіксацыя як у насаты, губаты і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуша́ты ’з вялікімі вушамі’ (Нас., Байк. і Некр., КСТ). Ад ву́ха, ву́шы з суфіксацыяй, характэрнай для прыметнікаў са значэннем ’які мае пэўную асаблівасць’; параўн. барадаты, насаты і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КУЛІ́К (Яўген Сяргеевіч) (н. 31.10.1937, Мінск),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1963). У станковых творах распрацоўвае тэмы гісторыі і культ. спадчыны бел. народа: серыі «Помнікі дойлідства Гродзеншчыны» (1974), «Славутыя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі» (з 1993), малюнкаў-рэканструкцый «Замкі Беларусі», лісты «Кірмаш на Беларусі ў 18 ст.» (усе 1977), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле рамана У.Караткевіча (1978), «На куццю» паводле паэмы Я.Купалы (1982), «Памяці Алены Кіш» (1983), «Паўстанне 1863 г. на Беларусі» (1988), трыпціх «Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Лазар Богша» (1996). Завершанасцю кампазіцый, сінтэзам выяўл. сродкаў вылучаюцца ілюстрацыі да кніг М.Багдановіча, А.Вольскага, В.Зуёнка, Міколы Гусоўскага і інш.
Р.І.Кулік.Я.Кулік. Старонка кнігі М.Багдановіча «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык». 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наса́р1 (носа́р) ’насаты чалавек’ (ТС). Да нос (гл.).
Наса́р2 (носа́рь) ’ёрш-насар, Acerina acerina’ (Жук.), носу́ра ’тс’ (Дэмб.), укр.носар, носарик, носурик, рус.носа́рь ’данскі ёрш’, польск.дыял.nosacz. Ад нос; паводле Каламіец, назва ўзнікла ў паўднёварускіх гаворках (Каламіец, Происх., 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Млына́т той, хто меле на жорнах’ (навагр., Жыв. сл.). Да млын. Суфікс. ‑ат пад уплывам літ.‑atas, ‑úotas, параўн. balbãtas ’балбатун’, miltúotas ’запэцканы ў муцэ’ (Атрэмбскі, Gram., 2, 246, 252). Не выключана магчымасць утварэння пры дапамозе суфікса прыметніка ‑ат‑: барадаты, насаты, вусаты, ст.-польск.wąsat ’вусач’. Сюды ж млына́чыць ’працаваць млынаром’ (навагр., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́саль ’насач, насаты чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.; шчуч., Сл. ПЗБ; Янк. 1; мазыр., Мат. Гом.), укр.носаль ’жук-даўганосік; малаток з доўгім канцом’, польск.дыял.nosal, nochal ’чалавек з доўгім носам’, чэш.nosal, славац.nosäl, nochal ’тс’., Суфіксальнае ўтварэнне ад нос1 аднак незвычайны націск на корані, параўн. насар, насач і пад., а таксама украінскі адпаведнік схіляюць да думкі пра запазычанне з польскай мовы. Параўн. таксама каваль, маскиль і інш. утварэнні з суфіксам ‑аль, які трактуецца як запазычаны (Карскі 2–3, 25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рага́ль — пра вала або лася з вялікімі рагамі (Др.-Падб., Сержп.). Адпрыметнікавы назоўнік з суфіксам ‑аль ад рага́ты (гл.), як наса́ль ад наса́ты. Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Да рог (гл.), параўн. роголе́ ’вялікія рогі’ (ТС). Сюды ж рага́лік ’жук-алень’ (глыб., міёр., ЖНС), паколькі жук мае моцна развітыя верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць рогі аленя, і рага́лік ’маленькая булачка ў выглядзе рога’ (ТСБМ), раго́лік ’варэнік’, ’коржык з бульбы і мукі’ (Ян.). Перанос назвы па форме.