Нарачоны (наречоный) ’названы’ (Нас.), нарачоная ’нявеста’ (Сл. ПЗБ), укр. наре́чений ’заручоны’, ’жаніх’, рус. нареченный ’названы’, ’нарачоны, заручоны’, польск. narzeczony ’тс’. Да *rekti, гл. рэкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

oblubienica

ж. уст. нарачоная, нявеста; каханая

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нарачо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім. Нарачоны брат. □ — Ах, — кажа .. [царская дачка], — муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска. Якімовіч.

2. у знач. наз. нарачо́ны, ‑ага, м.; нарачо́ная, ‑ай, ж. Жаніх, нявеста. Усе ў Парэччы лічылі Іллюка і .. Васіліну нарачонымі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

intended

[ɪnˈtendɪd]

1.

adj.

1) заплянава́ны, заду́маны; наме́раны; наўмы́сны

2) бу́дучы, прадба́чаны

2.

n., informal

нарачо́ны -ага, су́джаны -ага m., нарачо́ная, су́джаная f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

неве́ста

1. няве́ста, -ты ж., нарачо́ная, -най ж.; (новобрачная) малада́я, -до́й ж.;

2. (девушка, достигшая брачного возраста) выда́нніца, -цы ж., дзяўчы́на на выда́нні;

у него́ до́чери уже́ неве́сты у яго́ до́чкі ўжо на выда́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)