naparstek

м. напарстак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

thimble

[ˈӨɪmbəl]

n.

напа́рстак -ка m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

thimbleful [ˈθɪmblfʊl] n. напа́рстак (чаго-н.);

a thimbleful of brandy кро́пелька брэ́ндзі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Fngerhut m -(e)s, -hüte напа́рстак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кісля́ціна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Што‑н. вельмі кіслае. Грыша.. механічна сарваў яблык — невялікі яшчэ, з напарстак — і стаў мужна жаваць кісляціну. Місько.

2. перан. Пра вялага, нуднага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАДЗЯНЫ́ ПАВУ́К (Argyroneta aquatica),

адзіны від павукоў аднайм. сямейства. Некат. даследчыкі адносяць вадзянога павука да сям. лейкавых. Пашыраны ў Еўропе. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве ў стаячых або з павольным цячэннем вадаёмах.

Даўж. цела да 20 мм, самцы буйнейшыя за самак. У вадзе валасістае брушка абкружана захопленым з паверхні паветрам, якім ён дыхае, і блішчыць накшталт кроплі ртуці. Самка будуе з павуціны шчыльнае гняздо ў выглядзе каўпака велічынёй з напарстак, напаўняе яго паветрам. Гняздо — месца размнажэння і паядання здабычы. Корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, маляўкамі рыб.

Самец вадзянога павука.

т. 3, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАПЕ́РСТАЎКА (Digitalis),

род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — Н. буйнакветная (D. grandiflora). Трапляецца ў хмызняках, на ўзлесках. Культывуецца Н. пурпуровая (D. purpurea).

Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты. Сцёблы прамыя, негалінастыя Лісце чаргаванае, суцэльнае, ланцэтападобнае або прадаўгавата-яйцападобнае. Кветкі ў верхавінкавых густых гронкападобных суквеццях, няправільныя, пераважна буйныя, жоўтыя, пурпуровыя, рудаватыя. Вяночак двухгубы, званочкавы, нагадвае напарстак (адсюль назва) або шарападобна ўздуты. Плод — каробачка. Трава Н. (пераважна лісце) выкарыстоўваецца ў медыцыне. Лек. і дэкар. расліны. Ядавітыя.

т. 11, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

умата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Абматаць, апавіць некалькі разоў.

У. пакунак шпагатам.

2. што. Матаючы (ніткі) у клубок, заматаць унутр што-н. пабочнае.

У. напарстак у клубок.

3. што і чаго. Намотваючы, змясціць у чым-н., на чым-н.

Вялікага матка ў адзін клубок не ў.

|| незак. умо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абматаць, апавіць што‑н. некалькі разоў. Уматаць пакунак шпагатам. Уматаць воз вяроўкамі.

2. Матаючы ніткі ў клубок, заматаць унутр што‑н. пабочнае. Уматаць напарстак у клубок.

3. Намотваючы, змясціць у чым‑н., на чым‑н. Вялікага матка ў адзін клубок не ўматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кале́цнапарстак’ (Касп.). Магчыма, сюды ж рус. урал. калец ’вяровачная пятля ў варотах, якая служыць запорам’. Няясна, ці сапраўды тут рэгіянальнае ўтварэнне ад кола (гл.), як аб гэтым меркаваў Сцяцко, Афікс. наз., 153, або толькі трансфармацыя шырока вядомай структуры кальцо/кольца. Апошняя форма сведчыць аб магчымых працэсах граматычнага пераасэнсавання пры ўзаемадзеянні розных гаворак. Параўн. яшчэ кальцо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)