Нашы́шкаццаналезці, набіцца’ (Сл. ПЗБ, карэл., Нар. словатв.). Відаць, экспрэсіўны варыянт да нашыццаналезці, набіцца’ (ТС), ад шыцца ’лезці, тачыцца’ (гл.), утвораны шляхам рэдуплікацыі каранёвай часткі слова і /с‑суфіксацыі, параўн. чэш. šiškati і šišati ’стрыгчы’ (Махэк₂, 610), рус. нашишкаться і натикаться ’нагаварыцца, нашаптацца’, славен. našeš‑ kati ’пабіць, адлупцаваць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насу́нуться (надеться, налезть) разг. насу́нуцца, мног. панасо́ўвацца, нале́зці, мног. панала́зіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наползти́ сов. напаўзці́, мног. панапаўза́ць, панапо́ўзваць; (налезть — ещё) нале́зці, мног. панала́зіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панабіва́цца, ‑аецца; зак.

Набіцца, налезці куды‑н. у вялікай колькасці — пра многае. У шчыліны паміж дошкамі панабіваўся снег. Савіцкі. // Разм. Сабрацца ў вялікай колькасці. Панабівалася народу ў клуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нашы́цца1налезці, набіцца’ (ТС). Да шы́цца ’лезці’ (гл.).

Нашы́цца2 экспр. ’напіцца гарэлкі’ (ТС). Відаць, ад нашы́кацца ’тс’ (гл.) шляхам «зняцця» т. зв. к‑суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узле́зці, -зу, -зеш, -зе; узле́з, -зла; узле́зь; зак.

1. на што. Узабрацца куды-н. высока, на паверхню чаго-н.

У. на слуп.

2. на каго-што. Пра адзенне, абутак: надзецца, налезці (разм.).

Бот ледзь улез на нагу.

3. на каго-што. Прыціснуць нагой каго-, што-н., наступіць (разм.).

|| незак. узла́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нале́зть сов.

1. нале́зці, мног. панала́зіць;

2. (об обуви и одежде — ещё) уле́зці, мног. паўзла́зіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нала́зіць несов.

1. в разн. знач. налеза́ть; см. нале́зці1;

2. разг. (надвигаясь, нажимать) напира́ть;

не ~зь! — не напира́й!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбі́цца, узаб’ю́ся, узаб’е́шся, узаб’е́цца; узаб’ёмся, узаб’яце́ся, узаб’ю́цца; узбі́ўся, -бі́лася; узбі́ся; зак.

1. на каго-што. Нечакана наскочыць, наткнуцца на каго-, што-н., сутыкнуцца з кім-, чым-н. непажаданым.

У. на камень.

У. на засаду.

2. на што. Натрапіць, напасці на што-н. (разм.).

У. на пашу.

У. на капейку (перан.: разжыцца на грошы; разм.).

3. на каго-што. Узабрацца наверх, насесці, налезці на каго-, што-н. (разм.).

У. з бруднымі нагамі на лаўку.

|| незак. узбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узле́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. узлез, ‑ла; заг. узлезь; зак., на што.

1. Залезці, узабрацца на што‑н. высокае, на верх, на паверхню чаго‑н. Узлезці на тэлеграфны слуп. Узлезці на рыштаванні. Узлезці на самы верх. □ Рыгор спрытна схапіў рэчы і ўзлез на заднюю пляцоўку задняга вагона. Гартны. Вязень узлез на столік, што стаяў пад акенцам, узяўся рукамі за краты, упёрся ў іх галавой і, прагна глядзеў на турэмны двор. Таўлай. // перан. Падняцца ўверх (па службе і пад.). А хацеў лічыцца Ён [Цярэшка] тузом у трэсце. Як жа падлаўчыцца — На пасаду узлезці. Гілевіч.

2. Разм. Надзецца, налезці (пра адзенне, абутак). Вот узлез на нагу. □ Прымяраю, ці ўзлезе на плечы Ватоўка, кашуля. Куляшоў.

3. Разм. Наступіць на што‑н. Андрэй не ведаў, куды падзецца ад сораму. Ён баяўся сустрэцца позіркам з Зояй, а тут па табе — на нагу ўзлез. Хадановіч.

4. Разм. Ступіць, уз’ехаць куды‑н. [Грасыльда:] — Вясна сёлета была халодная, дажджы. На поле не ўзлезеш. А сеяць — сёй. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)