найбуйнейшы ў Іспаніі, на Пд і ў цэнтры правінцыі Аўеда. Пл. каля 3 тыс.км². Адклады вугляноснага карбону. Запасы каменнага вугалю 1215 млн.т. Гал. радовішчы: Цэнтральнае, Тэверга, Хіхон. Прамысл. распрацоўка з сярэдзіны 19 ст. Вуглі ўсіх марак — ад антрацытаў да блізкіх да бурых. Цеплыня згарання 28—34,7 МДж/кг. Вуглі выкарыстоўваюцца ў металургіі як энергет. сыравіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДА́Н (Medan),
горад у Інданезіі, найбуйнейшы на в-ве Суматра. Адм. ц. правінцыі Паўн. Суматра. Каля 2 млн.ж. (1997). Порт М. — Белаван у Малакскім праліве. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл. цэнтр раёна плантацыйнай гаспадаркі (тытунь, каўчук, чай, сізаль, алейная пальма). Прам-сць: харч., папяровая, гумава-тэхн., тэкстыльная. 2 ун-ты. Музей. Вялікая мячэць. Палац султана (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАДА́РСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
найбуйнейшы ў Індыі. Размешчаны ў даліне р. Дамодар (штаты Зах. Бенгалія, Біхар). Пл. каля 4500 км². Вугляносныя адклады пярмі. Агульныя запасы да глыб. 600 м — 54 млрд.т, з іх 5,3 млрд.т каксавальныя вуглі. Прамысл. распрацоўка з 1830. Цеплыня згарання 26,8—33,2 МДж/кг. Здабыча падземным спосабам і на кар’ерах. Вугаль выкарыстоўваецца на металург. прадпрыемствах, для вытв-сці электраэнергіі, у цэментнай прам-сці. Асн. цэнтры здабычы: гарады Джхарыя, Бакара, Ранігандж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕГІ́ПЕЦКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1858 у Каіры франц. егіптолагам А.Марыетам. Да 1891 наз. Булакскі музей, у 1891—1900 Гізехскі, з 1900 сучасная назва. Адзін з гал. цэнтраў вывучэння стараж.-егіп. мастацтва. Найбуйнейшы збор помнікаў мастацтва і культуры Егіпта Старажытнага; сярод іх знаходкі з руін г. Ахетатон і грабніцы фараона Тутанхамона, статуі фараонаў Хефрэна, Аменемхета III, царэвіча Каапера і інш. Арганізуе археал. раскопкі. З канца 19 ст. выдае серыю каталогаў розных раздзелаў калекцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАКЕ́НЦІЙ III (Innocentius III; свецкае Латарыо ды Сеньі; Lotario di Segni; 1160 ці 1161, Ананьі, Італія — 16.7.1216),
рымскі папа ў 1198—1216. Прадаўжальнік палітыкі Грыгорыя VIII. Ініцыятар 4-га і 5-га крыжовых паходаў, паходу супраць альбігойцаў. У 1202 санкцыяніраваў заснаванне ордэна мечаносцаў, які потым пагражаў Полацкаму княству, зацвердзіў ордэн францысканцаў (1210). У 1215 склікаў 4-ы Латэранскі сабор (найбуйнейшыцарк. сход у сярэдневякоўі). Пры І. III каталіцкая царква дасягнула вяршэнства над свецкай уладай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНХА́Й,
найбуйнейшы горад на У Кітая. Яго тэр. з прылеглымі раёнамі (6,2 тыс.км²) вылучана ў самастойную адм. адзінку цэнтр. падпарадкавання. Нас. 9,862 млн.ж. (2000). Важны трансп. вузел. 2 аэрапорты. Найбуйн. марскі порт краіны (пераважна знешнегандл. грузы) у эстуарыі р. Янцзы, на яе правым прытоку р. Хуанпу, за 50 км ад Усх.-Кітайскага мора. У Ш. вырабляецца 1/6 усёй прамысл. прадукцыі Кітая. Прам-сць: шматгаліновае машынабудаванне, у т. л. радыёэлектроннае, суднабудаванне, чорная і каляровая металургія, хім., лёгкая (асабліва тэкст.), фармацэўтычная, паліграф., папяровая, тытунёвая, харчовая. Разнастайныя саматужныя вытворчасці. 45 ВНУ (2001).
Вырас з рыбацкага пасёлка Хуту, які вядомы са старажытнасці. У 16 ст. — гандл. і рамесны цэнтр. Паводле Нанкінскага дагавора 1842 адкрыты для замежнага гандлю: у 1843 створаны англ., у 1848 амер.сетльменты, у 1849 — франц. канцэсія. У 1854 Вялікабрытанія, Францыя, ЗША захапілі і кіравалі (да 1937) шанхайскай мытняй. У 1860 і 1862 у час Тайпінскага паўстання ў прадмесці Ш. ішлі баі паміж паўстанцамі і англа-франц. войскамі. З 2-й пал. 19 ст. Ш. — найбуйнейшыгандл. і прамысл. цэнтр Кітая. З 1919 адзін з гал. цэнтраў нац.-вызв. руху. У 1937—45 акупіраваны яп. войскамі. З 1945 пад уладай гаміньданаўцаў. Вызвалены ў 1949 Нар.-вызв. арміяй Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСА́Н,
горад на ПдУПаўд. Карэі, на беразе Карэйскага праліва. Адміністрацыйна прыраўнаваны да правінцыі. Ўзнік, верагодна, у першых ст.н.э. пад назвай Кая (Карак). 3830 тыс.ж. (2000). Найбуйнейшы порт краіны, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., у т. л.вытв-сць суднавых рухавікоў і аўтамабіляў; металургічная, ваенная, радыё- і эл.-тэхнічная, хім., тэкст., харч., буд. матэрыялаў. Метрапалітэн (з 1983). База рыбалоўства. 2 ун-ты. Музеі. Паблізу — АЭС, марскія курорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МЕРЫ,
прыморскі і бальнеагразевы курорт у Латвіі. У складзе г. Юрмала, за 44 км на З ад Рыгі, у лесапаркавай зоне на беразе Балтыйскага м.Засн. ў 1840-я г. на месцы прыродных выхадаў серных вод на тэр. сядзібы лесніка А.Кемеры (адсюль назва). Асн. прыродныя лек. фактары — крыніцы мінер. вод рознага саставу, мясц. тарфяныя і сапрапелевыя гразі, прыморскі клімат. Лечаць хваробы страўніка, кішэчніка, нерв. сістэмы, кровазвароту, гінекалагічныя. На тэр. курорта найбуйнейшы ў Латвіі санаторны комплекс, дзіцячыя санаторыі, зоны адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РЧАНСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,
усходняя частка Крымскага п-ва, на Украіне. Абмываецца на Пн Азоўскім м., на Пд Чорным м., на У — Керчанскім пралівам. Пл. каля 3 тыс.км². Паўн.-ўсх. частка ўзгорыстая (выш. да 190 мг. Анук), паўд.-зах. — раўнінная. Гразевыя вулканы. Саляныя азёры-ліманы. На К.п. — Керчанскі жалезарудны басейн. Б. ч. тэрыторыі ўзарана (збожжавыя, тэхн., бахчавыя культуры і вінаграднікі). У Вял.Айч. вайну на К.п. праведзены Керчанска-Феадасійская аперацыя 1941—42 і Керчанска-Эльтыгенская аперацыя 1943. Найбуйнейшы горад і порт — Керч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРГАНА́,
гістарычная вобласць у Сярэдняй Азіі. Уключае раён Ферганскай даліны [Ферганскі, Наманганскі і Андыжанскі вілаеты Узбекістана, ч. Ошскай і Джалал-Абадскай абласцей Кыргызстана і Сагдыйскай (б. Ленінабадскай) вобл. Таджыкістана]. Адзін са стараж. раёнаў земляробства. У 8 ст. заваявана арабамі, пасля распаду Араб. халіфата ў складзе розных феад. дзяржаў. У 2-й пал. 18 ст. вылучылася з Бухарскага эмірата і стала цэнтр.ч. Какандскага ханства (гл.Каканд), пасля ліквідацыі якога ў 1876 уключана ў склад Рас. імперыі. Найбуйнейшы раён вырошчвання бавоўніку.