Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
найбуйне́йшыприл.превосх. ст. са́мый кру́пный, крупне́йший
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
крупне́йший(один из крупных) буйне́йшы; (самый крупный)найбуйне́йшы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛА́МБЕРТА ЛЕДАВІ́К (Lambert Glacier),
найбуйнейшы ў свеце ледавік ва Усх. Антарктыдзе. Даўж. каля 450 км, шыр. ад 30—40 да 100—120 км. Пачынаецца ў паўн.ч. Даліны Міжнар.геафіз. года. Жывіць шэльфавы ледавік Эймеры. Адкрыты аўстрал. экспедыцыяй у 1957. Названы ў гонар кіраўніка картаграфічнай службы Аўстраліі Б.П. Ламберта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТА́Н-600, радыётэлескоп Расійскай АН з дыяметрам кальца каля 600м, найбуйнейшырадыётэлескоп з антэнай пераменнага профілю. Знаходзіцца на Паўн. Каўказе паблізу станіцы Зелянчукская. Прызначаны для вывучэння касм. радыёвыпрамянення ў дыяпазоне ад 8 мм да 21 см. Дакладнасць вызначэння вуглавых каардынат крыніц радыёвыпрамянення да 0,1″.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФІ́, Асфі,
горад на З Марока. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў 11 ст. Каля 250 тыс.ж. (2000). Порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. (вываз фасфарытаў, суперфасфату, рыбных кансерваў). Пачатковы пункт чыгункі ва ўнутр. частцы краіны. Найбуйнейшысусв. цэнтр па вытв-сці фосфарнай кіслаты. Прам-сць: суднабуд., рыбакансервавая, тэкстыльная. Цэнтр рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСЕ́КІЙ (Exēkias),
старажытнагрэчаскі ганчар і вазапісец 2-й пал. 6 ст. да н.э. Працаваў у Атыцы. Найбуйнейшы майстар вазапісу чорнафігурнага стылю. Ствараў кампазіцыі як эпічна спакойныя, так і напоўненыя дынамікай, арганічна падпарадкаваныя форме пасудзіны: «Геракл у барацьбе з ільвом», «Аякс з целам Ахіла», «Караблі», «Дыяніс у ладдзі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫ́ЛАНГ (Geelong),
горад на Пд Аўстраліі, у штаце Вікторыя. Прымыкае да зах. прыгарадаў г. Мельбурн. 151,8 тыс.ж. (1993). Порт у зах. частцы зал. Порт-Філіп Ціхага ак., найбуйнейшы ў Паўд. паўшар’і па вывазе збожжа. Чыг. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (аўтамабілі і с.-г. машыны), чорная і каляровая металургія, нафтаперапр., баваўняная і шарсцяная, мясакансервавая, хім. (перапрацоўка фасфатаў), шкляная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ЙО́РКСКІ МУЗЕ́Й СУЧА́СНАГА МАСТА́ЦТВА,
найбуйнейшы ў ЗША збор мастацтва апошняй чвэрці 19—20 ст.Засн. ў 1929. У музеі вял. калекцыя твораў жывапісу, скульптуры, графікі, дэкар.-прыкладнога мастацтва, дызайн, арх. праектаў, фотамастацтва, фільматэка; захоўваюцца «Герніка» П.Пікасо, творы Х.Ароска, А.Маёля, А.Матыса, Д.Рыверы, П.Сезана, Д.Сікейраса, Э.Уаета, Э.Хопера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́РСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН.
Ніжнярэйнска-Вестфальскі вугальны басейн. Найбуйнейшы ў Зах. Еўропе, у бас.р. Рур (Германія). Вядомы з 13 ст., інтэнсіўнае асваенне з сярэдзіны 19 ст.Пл. каля 4 тыс.км². Вугляносныя адклады карбону. Прамысл. запасы да глыб. 1500 м каля 20 млрд.т. Вуглі каксавальныя (65%). Цеплыня згарання да 36 МДж/кг. Здабыча падземным спосабам.