Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
знаро́к, прысл.
З якой‑н. мэтай, з пэўнымі намерамі; спецыяльна. Ехалі [немцы] полем — знарок аб’язджалі лес.Шамякін.Каршун, праходзячы паўз Васіля, знарок наступіў яму на нагу.Няхай.// Насуперак чыйму‑н. жаданню; назло. Тралейбус, здавалася, ледзь варушыўся, а прыпынкі былі доўгія, як знарок.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Для якой патрэбы, нашто. Наліха ён мне здаўся. Наліха мне гэта. □ У Язэпа .. балюча пачало ныць у жываце. Вось калі пачнецца расплата! Наліха было ісці за дзедам. Мог бы вырвацца.Асіпенка.
2.(успалучэннісасловам «як»). На няшчасце; назло. Як наліха пайшоў дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
самазва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які самавольна, незаконна прысвоіў сабе чужое імя, званне. — Цікава, а што скажа самазваны старшыня Зубкоўскі? — спытаўся Швец.Гурскі.Стрэльбай грукнуў у дзверы: «Выходзь да мяне, Гаспадар самазваны, на ганак!»Куляшоў.
2.Разм. Які па сваёй ініцыятыве ўзяўся за якую‑н. справу. Назло прарокам самазваным, Што глуха каркаць пачалі, Спявайце [юныя паэты] спевам нечуваным На мове любай вам зямлі!Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назнаро́к, прысл.
Разм. Спецыяльна, з якой‑н. мэтай; знарок. [Дзіма:] — Значыць, назнарок накіравалі мяне на луг, каб я вам не перашкаджаў? — Голас яго задрыжаў і асекся.Гамолка.// Несур’ёзна, для выгляду. [Рыгор:] — Ну, што ты, сапраўды, сумняваешся... Ці мо назнарок?Гартны.// Насуперак, назло каму‑н. Сашка гатовы быў да ўсяго. Ад каго, ад каго, а ўжо ад Надзі ён не чакаў літасці. А яна быццам назнарок: — Схуднеў ты. Аж вочы пасалавелі.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Надаража́цца ’здзекавацца’ (Бяльк.), ’рабіць наперакор, на злосць; дражніцца, кпіць’ (жлоб., Жыв. сл.), надражицца ’ганьбаваць, здзекавацца, рабіць прыкрасць’ (Нас.), надари‑ жывацца ’дражніцца з кім-н., злаваць каго-н.’ (міёр., Нар. сл.), надаражацца ’зрабіць што-небудзь назло’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус.надориживаться ’фанабэрыцца, выхваляцца чым-небудзь’, надражнАться ’насміхацца’. Калі прыняць за зыходную форму са слоўніка Насовіча, найбольш верагодна да дражніць (гл.), якое можа выступаць у рускіх гаворках у форме дражить, драживать (СРНГ), тады іншыя формы ўзніклі шляхам устаўкі галоснага перад р (другаснае поўнагалоссе?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Нататое, натотое ’наўмысна, назло’ (драг., З нар. сл.). Вынік замены другой часткі слова тыпу на-зло займеннікавым спалучэннем татое ’тое самае’ (рэдуплікацыя ўказальнага займенніка, гл. той), магчыма, з-за танізацыі. Параўн. падобныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: рус.нарастото (на‑рас‑тото) з на распустинку ’асаблівы спосаб завязвання хусцінкі на галаве ў жанчын’ (Фасмер, 3, 446), польск.nietota ’расліна Lycopodium’ з *nie to ta, «бо чараўнічых раслін нельга называць па імені» (Брукнер, 362), чэш.toten ’расліна Sanguisorba’ са спалучэння to ten ’гэта той’, сапраўдная назва табуізуецца, каб расліна не страціла сваіх магічных здольнасцей (Махэк₂, 648). Бел.тол ’рагулькі’, відаць, з * мацер божэй то е ’што належыць божай мацеры’, параўн. мацер божое слёзкі ’дрыгучка’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Schur
I
f -, -en
1) стры́жка
2) во́ўна
3) касьба́
II
m:
j-m éinen ~ tun* — зрабі́ць каму́-н. непрые́мнае
es j-m zum ~ tun* — зрабі́ць што-н.назло́ каму́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)