Над’е́хацьнаехаць’ (Бяльк.) — вынік «канкурэнцыі» прыназоўнікаў над і на, што знайшло адлюстраванне і ў прыстаўках, падрабязней гл. ESSJ SG, 1, 127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нае́зд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. наехаць.

2. Прыезд каго-н. куды-н. на нейкі час.

Н. турыстаў.

3. Раптоўны набег, напад вялікай колькасці каго-, чаго-н.

Спусташальны н.

4. у знач. прысл. нае́здам. Прыязджаючы зрэдку і ненадоўга.

Бываў у вёсцы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наяжджомы ’наезджы’ (Сл. ПЗБ). Ад наязджиць, наехаць, гл. ехаць, паводле характэрнай для паўночнага захаду Беларусі мадэлі ўтварэння дзеепрыметнікаў тыпу аромы ’ралейны’ ад ариць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наязджа́ць несов.

1. в разн. знач. наезжа́ть;

2. надвига́ться, сполза́ть;

1, 2 см. нае́хаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ttfahren* аддз. vt нае́хаць, задаві́ць насме́рць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wjechać

зак.

1. заехаць, уехаць; уз(ехаць;

wjechać do miasta — уехаць у горад;

2. наехаць;

wjechać na kamień — наехаць на камень;

3. перан. разм. накінуцца; накрычаць; наехаць на каго; вылаяць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

najechać

najecha|ć

зак.

1. наехаць;

~ć na słup — наехаць на слуп;

2. зрабіць (учыніць) набег (напад);

Tatarzy ~li Polskę — татары зрабілі набег на Польшчу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

наязджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да наехаць.

2. Час ад часу прыязджаць. Старыя яшчэ і цяпер памятаюць, як [сын] часам улетку наязджаў у Гарнастаеўку. Сабаленка.

3. Рабіць наезды, нападаць. [Цімох Будзік:] — Узброеныя польскія шайкі наязджаюць з кулямётамі. Колас. [Карнікі] звычайна наязджалі і распраўляліся ў сёлах, дзе сустракалі сабатаж або сляды партызанскай дзейнасці. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

run over

а) перае́хаць што, нае́хаць на што

The car ran over a chicken — А́ўта перае́хала ку́рыцу

б) пераліва́цца празь верх

в) бе́гла прагле́дзець

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ДЗЕЯСЛО́Ў,

знамянальная часціна мовы, якая абазначае працэс, што адбываецца ў часе. Паняцце працэсу аб’ядноўвае прыватныя значэнні фіз. дзеяння, руху, перамяшчэння, стану, адносін, выяўлення ці змены прыкметы. У бел. мове Дз. мае формы стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, зваротнасці і незваротнасці (гл. адпаведныя арт.). Дз. ўмоўнага ладу і прошлага часу абвеснага ладу маюць род — мужчынскі, жаночы, ніякі («ішоў», «ішла», «ішло»). Неспрагальныя формы Дз. — інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асобную групу складаюць безасабовыя Дз. («світае», «пацяплела», «шанцуе»).

У старабел. мове закончанае і незакончанае трыванні не проціпастаўляліся, але было болей форм часу (перфект. аорыст. плюсквамперфект, будучы I, будучы II і інш.), якія паказвалі закончанасць ці працягласць дзеяння; часцей ужываліся дзеепрыметнікі. Словаўтварэнне Дз. у сучаснай бел. мове надзвычай багатае прэфіксацыяй («ехаць — аб’ехаць — выехаць — даехаць — з’ехаць — наехаць — недаехаць — паехаць — пераехаць — прыехаць — уз’ехаць» і г.д.). Асн. сінтаксічная роля Дз. — быць выказнікам. Інфінітыў, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе выступаюць і ў ролі інш. членаў сказа. У залежнасці ад адносін да аб’екта Дз. падзяляюцца на пераходныя, якія спалучаюцца з прамым дапаўненнем («будаваць дом», «выпіць квасу», «гандляваць агароднінай»), і непераходныя («ісці», «бялець», «сталярнічаць»).

Літ.:

Шуба П.П. Дзеяслоў у беларускай мове. Мн., 1968;

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

П.​П.​Шуба.

т. 6, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)