нае́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наездзіць.

2. у знач. прым. Які стаў роўным, гладкім ад частай язды (пра дарогу, якую‑н. паверхню). Коні фыркалі і лёгка беглі па наезджанай дарозе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Налой ’наезджаная санная дарога’ (свісл., Шатал.). Аналагічна да набой ’тс’ ад набіцьнаездзіць’ павінна ўтварацца налой ад ліць, параўн. рус. налой ’верхні слой вады’, аднак застаецца не зусім ясней матывацыя (’як палітая’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нае́здить сов.

1. в разн. знач. нае́здзіць; (дорогу — ещё) аб’е́здзіць;

шофёр нае́здил на э́той маши́не ты́сячу киломе́тров шафёр нае́здзіў на гэ́тай машы́не ты́сячу кіламе́траў;

2. (лошадь) аб’е́здзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наката́ть сов.

1. накаці́ць, мног. панако́чваць;

2. (наготовить, катая) накача́ць, мног. панака́чваць;

3. (дорогу) нае́здзіць; аб’е́здзіць; (утрамбовать) утрамбава́ць;

4. типогр. наката́ць;

5. (навертеть, намотать, катаясь) разг. накруці́ць, мног. панакру́чваць;

6. (написать быстро) прост. наката́ць; нашпа́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)