нае́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што і без дап. Праездзіць нейкі час; ездзячы, праехаць пэўную колькасць кіламетраў.

Н. тысячы кіламетраў.

2. што. Частай яздой пракласці, утрамбаваць дарогу.

Н. шлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́здзіць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нае́зджу нае́здзім
2-я ас. нае́здзіш нае́здзіце
3-я ас. нае́здзіць нае́здзяць
Прошлы час
м. нае́здзіў нае́здзілі
ж. нае́здзіла
н. нае́здзіла
Дзеепрыслоўе
прош. час нае́здзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нае́здзіць сов., в разн. знач. нае́здить; (дорогу — ещё) наката́ть, натори́ть;

н. ты́сячу кіламе́траў — нае́здить ты́сячу киломе́тров;

н. паро́к сэ́рца — нае́здить поро́к се́рдца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. і без дап. Праездзіць нейкі час. На гэтай машыне доўга не наездзіш. // Разм. Ездзячы, праехаць пэўную колькасць кіламетраў. Шафёр наездзіў сто тысяч кіламетраў.

2. Частай яздой пракласці, утрамбаваць дарогу. Наездзіць шлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нае́зджаны нае́зженный; нака́танный; наторённый; см. нае́здзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нае́здзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм. Многа, удоваль наездзіць. Наездзіцца за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натори́ть сов., прост. нае́здзіць, пракла́сці, пратапта́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. наехаць, наездзіць.

2. Час ад часу прыязджаць.

Н. у вёску да бацькоў.

3. на што. Спаўзаць уніз, закрываючы вочы.

Шапка наязджае на лоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́зджваць несов., в разн. знач. наезжа́ть, нае́зживать; (дорогу — ещё) нака́тывать; см. нае́здзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нае́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наездзіць.

2. у знач. прым. Які стаў роўным, гладкім ад частай язды (пра дарогу, якую‑н. паверхню). Коні фыркалі і лёгка беглі па наезджанай дарозе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)