Філасофскія навукі ў БССР 12/410—416

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Хімічныя навукі ў БССР 12/466—477

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Эканамічныя навукі ў БССР 12/428—437

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР 4/511; 11/619—620

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

т. 18, кн. 1, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР 4/511; 11/620

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т НАВУ́КІ І МАСТА́ЦТВА (БІНіМ) у Канадзе, грамадская навук.-культ. арг-цыя бел. эміграцыі ў Канадзе. Засн. ў 1967 як аддзел Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку (ЗША). З 1968 самаст. ін-т. З 1971 чл. Каардынацыйнага к-та беларусаў Канады. Асн. кірункі дзейнасці: арганізацыя навук. канферэнцый, выставак бел. нар. мастацтва, лекцый па беларусазнаўстве, пашырэнне ведаў пра Беларусь у свеце і інш. Члены ін-та бралі ўдзел у канфер. канадскіх славян (1969, Таронта), па пытаннях канадскага шматкультуралізму (1978), у 1975 разам са Слав. аддзелам Атаўскага ун-та наладзілі Дні бел. чытанняў на тэму «Прысутнасць беларусаў на паўн.-амер. кантыненце». Удзельнік 1-га з’езда беларусаў свету (г. Мінск, 1993), штогодніх Кангрэсаў навук. арг-цый (у складзе Асацыяцыі канадскіх славян). У розны час БІНіМ узначальвалі В.Жук-Грышкевіч, Я.Садоўскі, І.Шыманец-Сурвіла.

А.С.Ляднёва.

т. 2, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ДЗЕ́ЯЧ НАВУ́КІ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца выдатным вучоным, якія маюць вучоную ступень д-р н., за заслугі ў распрацоўцы прыярытэтных кірункаў навукі і тэхнікі, стварэнні навук. школ, выхаванні і падрыхтоўцы навук. кадраў. Уведзена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 1940 існавала званне засл. дз. нав. БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь

1938. М.Л.Выдрын, У.В.Марзон, С.М.Мялкіх, М.М.Нікольскі, У.В.Шкатэлаў.

1939. Ю.М.Іргер, Я.В.Корчыц, В.А.Лявонаў, Л.Я.Сітэрман, І.Т.Цітоў.

1940. Ю.А.Вейс, А.К.Кедраў-Зіхман, Х.Л.Маршак, М.Н.Шапіра.

1944. Ц.М.Годнеў, А.Р.Жэбрак, В.М.Лубяка, М.Е.Макушок, К.М.Міцкевіч (Я.Колас), Л.М.Ніканаў, У.М.Перцаў, А.Я.Пракапчук.

1946. Б.І.Трусевіч.

1948. У.В.Бабук, Ф.А.Яхімовіч.

1949. Х.С.Гарагляд, І.Я.Дземідзенка, К.М.Караткоў, П.П.Рагавой, М.Ф.Ярмоленка.

1951. М.І.Жыркевіч, І.С.Лупіновіч.

1956. І.Ф.Гаркуша, В.К.Захараў, В.І.Пераход.

1958. Л.С.Персіянінаў, М.К.Юскавец.

1961. С.І.Цішкоў.

1964. Т.В.Бірыч, Д.А.Маркаў, П.М.Маслаў, І.Дз.Мішэнія.

1965. Р.Т.Вільдфлуш, М.А.Дарожкін, С.С.Захараў, І.М.Курбатаў, А.І.Новік, М.С.Савіцкі.

1966. М.У.Вінаградаў, Г.Х.Даўгяла, В.А.Маркс, Г.А.Мядзведзева, І.М.Старавойтаў.

1967. А.Дз.Адэнскі (Пінчук), І.А.Булыгін, В.Ф.Купрэвіч, У.П.Лемеш, К.І.Лукашоў, М.Дз.Мухін, М.Дз.Несцяровіч, А.Н.Сеўчанка, Б.М.Сосіна-Ізраіцель, Б.І.Сцяпанаў, Э.П.Сюбарава, М.П.Яругін.

1968. І.Б.Аляшкевіч, Ю.В.Гулькевіч, У.І.Крылоў, А.Л.Міхельсон, А.Р.Мядзведзеў, В.І.Пансевіч-Каляда, П.Я.Пракопаў, В.Ф.Пятроў, С.Г.Скарапанаў, І.М.Сяржанін, Ф.І.Фёдараў, С.А.Чуніхін, В.І.Шэмпель, І.Д.Юркевіч.

1971. П.В.Астапеня, А.Ю.Бранавіцкі, М.Г.Булахаў, Л.В.Валадзько, Д.М.Голуб, М.А.Жыдовіч, В.А.Іванова, І.М.Лушчыцкі, У.М.Сікорскі.

1972. І.П.Антонаў, В.Я.Віхроў, М.М.Ганчарык, Г.І.Гарэцкі, М.У.Дзямбінскі, І.М.Качура, І.Р.Некрашэвіч, М.М.Паўлючэнка, М.У.Смольскі, Г.К.Татур, М.В.Турбін, М.Я.Шкляр, Ф.М.Янкоўскі, М М.Янчур.

1973. П.І.Альсмік, М.І.Афонін, В.М.Зубец, П.Ф.Ракіцкі, К.М.Сонцаў.

1974. В.В.Барысенка, У.М.Велічэнка, М.С.Жакаў, А.І.Івіцкі, Т.Н.Кулакоўская, Ф.П.Майсеенка, Р.С.Мастыка, А.Ф.Печкуроў.

1975. П.У.Броўка, С.Н.Іваноў, М.М.Ламака, П.Дз.Пузікаў, Дз.А.Супруненка, А.Л.Сямёнаў, Л.С.Чаркасава, К.І.Шабуня.

1976. У.В.Аяічэнка, Л.І.Багдановіч, А.А.Ключароў, В.В.Свірыдаў.

1977. М.М.Грынчык, І.С.Краўчанка, М.Р.Ларчанка, Дз.В.Палешка, С.А.Самцэвіч, В.І.Сцяпанаў, А.У.Шот.

1978. Ю.М.Астроўскі, К.К.Атраховіч (Кандрат Крапіва), М.В.Бірыла, Б.Б.Бойка, Б.В.Бокуць, К.П.Буслаў, А.М.Ганчарэнка. Р.Г.Гарэцкі, З.А.Дзмітрыева. А.С.Дзмітрыеў, М.А.Ельяшэвіч, І.С.Жарыкаў, А.І.Жураўскі, У.С.Камароў, Ю.Ф.Мацкевіч, М.І.Міцкевіч, І.Я.Навуменка. У.А.Піліповіч, Ю.С.Пшыркоў, У.А.Радкевіч, І.Н.Рахцеенка, Я.А.Сідаровіч, Л.М.Сушчэня, Л.У.Хатылёва.

1979. Б.В.Ерафееў, Э.І.Злотнік, Г.М.Ліўшыц, Дз.А.Маслакоў, Р.П.Мацвяйкоў, Я.Б.Меве, Г.І.Новікаў, С.І.Пляшчанка. В.С.Шавялуха.

1980. Н.С.Гілевіч, А.С.Крук, Г.М.Лыч, А.С.Махнач, А.С.Мішараў, У.С.Раманаў, А.М.Рубінаў, А.М.Саржэўскі, Р.Л.Старобінец. М.Р.Суднік, В.Дз.Ткачоў, І.Ф.Харламаў, Л.М.Шнеерсон, В.П.Якушка.

1981. Т.П.Ільінская, В.А.Каваленка, Г.Ц.Кавалеўскі, М.Ф.Казлоў, Н.В.Каменская, А.В.Міроненка, Т.А.Раманава, І.Н.Усаў.

1982. Е.Л.Бондарава, Р.Габасаў, В.А.Мохарт, У.П.Платонаў, А.У.Руцкі, М.Р.Сачак, А.С.Цернавой, І.Р.Цішчанка, П.П.Шуба.

1983. А.А.Ахрэм, А.Г.Заўялкаў, М.В.Караблёў, В.М.Чачын.

1984. А.А.Кірпічэнка.

1985. Г.І.Сідарэнка, В.А.Скотнікаў.

1987. І.Р.Варановіч, А.І.Мурашка.

1988. З.П.Шульман.

1989. І.М.Ахвердаў, У.І.Новаш, Р.Л.Турэцкі.

1990. Г.І.Герасімовіч, М.В.Залашка, У.Г.Колб, Г.У.Кручынскі, Л.К.Лукша, В.У.Мартынаў, М.А.Слямнёў, А.Я.Супрун, Р.І.Тарануха, А.С.Фядосік.

1991. П.А.Віцязь, У.В.Гарбачоў, І.М.Грышын. А.П.Іваноў, Г.Дз.Карпенка, А.А.Крыўчык.

1992. М.І.Вараб’ёў, М.І.Жукаў, А.І.Кубарка, Ц.М.Пецольд, Дз.М.Худакормаў, А.І.Яршоў.

1994. М.А.Барысевіч, П.І.Лабко, В.І.Шабайлаў.

1995. П.А.Апанасевіч, Ю.Л.Максімаў, Л.Я.Супрун, В.С.Танаеў, М.Дз.Цяўлоўскі, А.С.Шайнян, Л.А.Шамяткоў, Г.Г.Шанько.

1996. Я.М.Бабосаў, У.Р.Барышэўскі, М.І.Дзямчук, А.І.Зелянкоў, А.І.Камяк, В.І.Семянкоў, У.С.Улашчык, С.У.Федаровіч, А.П.Хількевіч, М.І.Юрчук.

1997. Ф.В.Аляшкевіч, І.І.Антановіч.

т. 6, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т НАВУ́КІ І МАСТА́ЦТВА (БІНіМ) у Нью-Йорку, грамадская навук.-культ. арг-цыя бел. эміграцыі ў ЗША. Засн. ў 1951. Штаб-кватэра ў Нью-Йорку, мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955), Канадзе (Таронта, з 1968). Друкаваны орган — навук. штогоднік «Запісы» (з 1952). У 1954—63 выдаваў літ.-маст. час. «Конадні», у 1953—69 — інфармацыйны «Абежнік». Выдадзены аднатомнікі «Спадчына» Я.Купалы (1955), «Вянок» М.Багдановіча (1960), «Матчын дар» А.Гаруна (1962), творы эмігранцкіх бел. пісьменнікаў, навук. працы па гісторыі, л-ры і мастацтве Беларусі. Выдае (з 1979) серыю «Беларускія паэты і пісьменнікі эміграцыі». Падрыхтаваны бібліяграфіі «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе» (В. і З.Кіпелі, 1985), «Пяць стагоддзяў Скарыніяны, XVI—XX» (В.Тумаш, 1989) і інш. Ін-т падтрымлівае сувязі з многімі б-камі свету. У розны час яго ўзначальвалі У.Тамашчык, Я.Ліманоўскі, В.Тумаш, А.Адамовіч, з 1982 В.Кіпель. З канца 1980-х г. інстытут наладжвае кантакты з грамадскімі арг-цыямі Беларусі.

А.В.Мальдзіс.

т. 2, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наву́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. наву́ка наву́кі
Р. наву́кі наву́к
Д. наву́цы наву́кам
В. наву́ку наву́кі
Т. наву́кай
наву́каю
наву́камі
М. наву́цы наву́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)