спарты́ўна-навуко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спарты́ўна-навуко́вы спарты́ўна-навуко́вая спарты́ўна-навуко́вае спарты́ўна-навуко́выя
Р. спарты́ўна-навуко́вага спарты́ўна-навуко́вай
спарты́ўна-навуко́вае
спарты́ўна-навуко́вага спарты́ўна-навуко́вых
Д. спарты́ўна-навуко́ваму спарты́ўна-навуко́вай спарты́ўна-навуко́ваму спарты́ўна-навуко́вым
В. спарты́ўна-навуко́вы (неадуш.)
спарты́ўна-навуко́вага (адуш.)
спарты́ўна-навуко́вую спарты́ўна-навуко́вае спарты́ўна-навуко́выя (неадуш.)
спарты́ўна-навуко́вых (адуш.)
Т. спарты́ўна-навуко́вым спарты́ўна-навуко́вай
спарты́ўна-навуко́ваю
спарты́ўна-навуко́вым спарты́ўна-навуко́вымі
М. спарты́ўна-навуко́вым спарты́ўна-навуко́вай спарты́ўна-навуко́вым спарты́ўна-навуко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вае́нна-навуко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вае́нна-навуко́вы вае́нна-навуко́вая вае́нна-навуко́вае вае́нна-навуко́выя
Р. вае́нна-навуко́вага вае́нна-навуко́вай
вае́нна-навуко́вае
вае́нна-навуко́вага вае́нна-навуко́вых
Д. вае́нна-навуко́ваму вае́нна-навуко́вай вае́нна-навуко́ваму вае́нна-навуко́вым
В. вае́нна-навуко́вы (неадуш.)
вае́нна-навуко́вага (адуш.)
вае́нна-навуко́вую вае́нна-навуко́вае вае́нна-навуко́выя (неадуш.)
вае́нна-навуко́вых (адуш.)
Т. вае́нна-навуко́вым вае́нна-навуко́вай
вае́нна-навуко́ваю
вае́нна-навуко́вым вае́нна-навуко́вымі
М. вае́нна-навуко́вым вае́нна-навуко́вай вае́нна-навуко́вым вае́нна-навуко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вае́нна-навуко́вы вое́нно-нау́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Навуковы камунізм 3/493; 5/317; 6/305, 307, 310; 7/22, 26, 366—367; 9/383, 397; 10/515, 586; 11/455, 457; 12/415

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУКО́ВЫ СТЫЛЬ,

адзін з кніжных стыляў мовы, які абслугоўвае разнастайныя галіны навукі (тэхн., прыродазнаўчыя, гуманітарныя і інш.) і рэалізуецца ў манаграфіях, навук. артыкулах, дысертацыях, рэфератах, навук. паведамленнях, дакладах і інш. Мае 3 асн. падстылі; уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны. Асн. стылявыя рысы: яснасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, недвухсэнсавасць, бязвобразнасць. Найб. ярка праяўляецца ў пісьмовай форме, у апошні час актыўна пранікае (зберагаючы сваю спецыфіку) і ў вуснае маўленне. У сучасным Н. с. многа розных наменклатурных знакаў, схем, табліц, дыяграм і інш. Н. с. ўласцівы; у лексіцы — шырокае выкарыстанне тэрміналогіі і слоў з абстрактным значэннем; у марфалогіі — пераважнае выкарыстанне некаторых класаў слоў, напр., назоўнікаў, прыметнікаў (каля 13% любога навук. тэксту), займеннікаў мнл. 1-й асобы для ўказання асобы аўтара; у сінтаксісе — складаныя сінтакс. канструкцыі, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя словазлучэнні, розныя ўстаўкі, тлумачэнні і інш. Характарызуецца тэндэнцыяй да інтэрнацыяналізацыі.

Літ.:

Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983;

Стилистика русского языка. 2 изд. Л., 1989;

Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3 выд. Мн., 1992;

Современный русский язык. Ч. 3. 2 изд. Мн., 1998.

Р.​Р.​Чэчат.

т. 11, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВЫ КАБІНЕ́Т у Празе.

Існаваў з ліст. 1927 да 1930 у г. Прага (Чэхаславакія). Размяшчаўся ў будынку Украінскага ін-та грамадазнаўства. Кіраўнік-сакратар Т.​Грыб. Меў на мэце: збіранне і сістэматызацыю матэрыялаў па гісторыі, л-ры, мастацтве, геаграфіі, эканоміцы Беларусі, бел. вызв.-адраджэнскім руху; вывучэнне Беларусі як геагр., культ., гіст., сац.-эканам. і лінгвістычнай адзінкі ў сістэме ўзаемаадносін народаў Усх. Еўропы; даследаванне тэндэнцый і перспектыў развіцця бел. народа і яго самаст. існавання ў дзярж. і нац.-культ. сэнсе; азнаямленне навук. колаў інш. народаў з бел. праблематыкай. Пры кабінеце існаваў музей-архіў. У сак. 1928 выдаў адозву да ўсіх бел. устаноў на эміграцыі з запрашэннем да супрацоўніцтва. Пасля спынення дзейнасці навук. і архіўныя матэрыялы кабінета перададзены ў фонд бел. аддзела Славянскай б-кі і Бел. загранічнага архіва ў Празе.

Ю.​Р.​Васілеўскі.

т. 2, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУКО́ВЫ КАМІТЭ́Т ПА ПРАБЛЕ́МАХ НАВАКО́ЛЬНАГА АСЯРО́ДДЗЯ (Scientific Committee on Problems of the Environment; СКОПЕ),

адзін з камітэтаў Міжнароднага савета навуковых саюзаў. Засн. ў 1969 з мэтай аб’яднання і каардынацыі міжнар. дзейнасці па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Займаецца зборам, апрацоўкай і распаўсюджваннем інфармацыі па зменах у навакольным асяроддзі пад уплывам дзейнасці чалавека і вывучае ўплыў гэтых змен на чалавека; распрацоўвае метадалогію ацэнкі параметраў навакольнага асяроддзя; забяспечвае аператыўнай інфармацыяй навук. цэнтры і арг-цыі па вывучэнні навакольнага асяроддзя і інш. У рабоце к-та прымаюць удзел 35 краін-членаў, 22 саюзы, навук. к-ты і асацыяцыі. Вышэйшы орган СКОПЕ — Ген. асамблея, якая склікаецца раз у 3 гады, паміж сесіямі асамблеі яго дзейнасцю кіруе выканаўчы к-т з прадстаўнікоў розных краін. У 1981 у Мінску адбыўся міжнар. семінар СКОПЕ—ЮНЕП паводле праекта «Дынаміка экасістэм пераўвільготненых зямель і малых прэснаводных вадаёмаў».

т. 11, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНФАРМА́ЦЫІ І МАРКЕ́ТЫНГУ АГРАПРАМЫСЛО́ВАГА КО́МПЛЕКСУ БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВЫ ЦЭНТР (БелНЦІМАПК). Засн. ў 1995 у Мінску на базе Эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу Беларускага навукова-даследчага інстытута. Асн. кірунак даследаванняў — забеспячэнне аграпрамысл. комплексу навук.-тэхн. і маркетынгавай інфармацыяй. Выдае час. «НТИ и рынок».

т. 7, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нау́чный навуко́вы;

нау́чный сотру́дник навуко́вы супрацо́ўнік, навуко́вец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навуко́вец, -о́ўца, мн. -о́ўцы, -о́ўцаў, м.

Навуковы супрацоўнік, вучоны.

Вядомы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)