надба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і набавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набаўля́ць гл. набавіць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

nadłożyć

зак. набавіць, дабавіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

накі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго-, што-н.

Н. на плечы хустку.

2. Тое, што і набавіць (разм.).

Н. некалькі тысяч.

|| незак. накіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і накі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| прым. накідны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. набавіць.

2. Тое, што набаўлена. Разоў два.. [фельчар] пэцнуў Сашкаву руку ёдам, абліў яшчэ зверху чымсьці жоўтым, забінтаваў і, беручы ад Стафанковіча грошы, вытаргаваў набаўку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накі́нуць

1. überwerfen* vt, ǘberhängen vt, mlegen vt;

2. разм. (набавіць) ufschlagen* vt;

накі́нуць цану́ den Preis erhöhen;

3. разм. (увесці сілай) ufzwingen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыкі́нуць

1. (набавіць) zgeben* vt, zlegen vt; zschlagen* vt (дадаць);

2. разм. (прыблізна падрахаваць) usrechnen vt, nchrechnen vt; nchschlagen* vt;

прыкі́нуць у галаве́ im Kpf nchrechnen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыкі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што. Прыбавіць, кінуўшы яшчэ, у дадатак; падкінуць. // Дадаць, дабавіць да таго, што ёсць, набавіць. [Міхал:] Два гады толькі, а яшчэ прыкінуць пяць. Усе машыны будзем мець... Васілевіч.

2. каго-што. Прыкрыць, кінуўшы што‑н. зверху. Жанчына накрыла скрынку посцілкай, прыкінула яе зверху саломай і тады змоўкла. Галавач. Яшчэ дасвеццем, бывала, коўдрай прыкіне на ложку сыноў, сама .. ляціць у кантору паліць грубкі. Карамазаў. // Накінуўшы, прыклаўшы што‑н., прымераць. [Гаспадыня:] — Прыкіньце, падыдзе вам вопратка майго мужа? Новікаў.

3. Вызначыць прыблізна колькасць, вагу, даўжыню і пад. чаго‑н. Прыкінуць па вазе. // Прыблізна падлічыць; падумаўшы, разлічыць, прыйсці да якога‑н. вываду. — Прыкінь, колькі гэта калёс са збруяй закупім? Пташнікаў. Я іншы раз як прыкіну сам сабе ў думках, якія магчымасці ёсць у калгасе .., дык, сапраўды, як бы цябе што падымае на крылах. Хадкевіч. — Яшчэ ў мінулую восень, калі я праект складаў, то прыкінуў, дзе будуць канавы, — адказаў Андрэй. Дуброўскі.

•••

Прыкінуць вокам (на вока) — вызначыць прыблізна што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)