шы́варат, -а, М -раце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Каўнер.

Узяць за ш.

Шываратнавыварат (разм.) — не так, як трэба; наадварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывашы́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дэталь механізма, якая служыць для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны і наадварот.

|| прым. крывашы́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

conversely [ˈkɒnvɜ:sli] adv. fml адваро́тна, наадваро́т, зваро́тна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vice versa [ˌvaɪsiˈvɜ:sə] adv. лацін. наадваро́т;

He calls black white and vice versa. Ён называе чорнае белым і наадварот.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

versa

[і] наадварот

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vice

[і] наадварот

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

навы́ворот нареч., разг.

1. (наизнанку) навы́варат;

2. (наоборот) наадваро́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напро́тив

1. нареч. (на противоположной стороне) насу́праць, насупро́ць, напро́ці, напро́ціў разг.;

2. предлог с род. насу́праць, насупро́ць, напро́ці, напро́ціў (каго, чаго);

3. нареч. (наоборот) наадваро́т; (наперекор) наперако́р;

совсе́м напро́тив зусі́м наадваро́т;

4. в знач. вводн. сл. наадваро́т; — Здесь пло́хо? — Напро́тив, хорошо́. — Тут дрэ́нна? — Наадваро́т, до́бра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіне́кдаха, -і, ДМ -дасе, ж. (спец.).

Стылістычны прыём, калі назва часткі выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напр., «галава» замест «чалавек»), а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

conversely

[kənˈvɜ:rsli]

adv.

наадваро́т

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)