САКРЭ́ЦЫЯ ў мінералогіі,

мінеральны агрэгат акруглай або ізаметрычнай формы, што запаўняе пустоты ў горных пародах. Паводле мінер. саставу адрозніваецца ад умяшчальных парод. У процілегласць канкрэцыям С. ўтвараюцца шляхам паслядоўнага адкладу мінер. рэчыва (з сапраўдных і калоідных раствораў пры гіпергенных і гідратэрмальных працэсах) канцэнтрычнымі слаямі на сценках пустот ад іх перыферыі да цэнтра. Нярэдка ў сярэдзіне застаецца поласць, акаймаваная друзамі мінералаў. Адрозніваюць С. буйныя — жэоды і дробныя — міндаліны. Выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе, таксама як калекцыйны матэрыял.

Да арт. Сакрэцыя ў мінералогіі. Міндаліна, складзеная з агату.

т. 14, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ráchenmandel f -, -n анат. гло́тачная мінда́ліна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Mándelkern m -(e)s, -e мінда́ліна (арэх)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гла́нда

(фр. glande, ад лац. glans, -ndis = жолуд)

тое, што і міндаліна 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мігдалікі ’бліскучыя зорачкі ці крыжы з адлюстраваннем святога, якія апраўляліся ў металічны абадок пад шклом і насіліся жанчынамі на шыі’ (слонім., кобр., Шн. 3; Малч.). Да мігдал (гл.). Параўн. міндаліна ’жаўлак у горнай пародзе’ (БелСЭ, 7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінда́ль 1 ’расліна і плады Amigdalus’ (ТСБМ). З рус. миндаль (Крукоўскі, Уплыў, 73), якое з польск. migdał з другаснай назалізацыяй пад уплывам м‑ (Фасмер, 2, 623). З рус. мовы і мінда́ліна ’залоза ў глотцы’, ’жаўлак у горнай пародзе’ (ТСБМ, БелСЭ, 7).

Мінда́ль 2 ’медаль’ (Шат.). З меда́ль (гл.); ‑н‑ пад уплывам другаснай назалізацыі з пачатковага м‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Mándel I f -, -n

1) мінда́ль

2) анат. мінда́ліна, міндалепадо́бная зало́за;

die ~n heráusnehmen* выраза́ць мінда́ліны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)