АЛА́Х

(ад араб. ілах бажаство),

адзіны бог у ісламе. Паводле мусульманскага веравучэння Алах — творца ўсяго існага: неба, зямлі і чалавека, усемагутны валадар свету, гаспадар суднага дня; чалавек павінен яму пакарацца. Алаху прыпісваюць найлепшыя якасці, якія выказаны ў 99 эпітэтах (міласцівы, міласэрны, вялікі, мудры і інш.).

т. 1, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ми́лостивый лі́тасцівы, мі́ласцівы, ласка́вы;

будь ми́лостив, бу́дьте ми́лостивы уст. будзь ласка́вы, бу́дзьце ласка́вы;

ми́лостивый госуда́рь (в обращении) уст. ва́ша мі́ласць;

ми́лостивая госуда́рыня (в обращении) уст. ва́ша мі́ласць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АМ’Е́НСКІ САБО́Р, сабор Нотр-Дам,

помнік гатычнай архітэктуры; адзін з буйнейшых гатычных сабораў у Еўропе. Пабудаваны ў г. Ам’ен (Францыя) у 1220—88 паводле плана Рабера з Люзарша пры ўдзеле Тома і Рэно з Кармона. 3-нефавая базіліка з 3-нефавым трансептам, з 3 галерэямі і 2 вежамі. Даўж. гал. нефа 143 м, выш. 42,5 м. Бакавыя капэлы дабудоўваліся ў 1292—1376, драўляны шпіль над сяродкрыжжам — пасля 1528. Гатычная скульптура парталаў — 13—14 ст., у т. л. знакамітыя статуі «Міласцівы Бог» і «Залатая Багародзіца». У інтэр’еры скульптура 13—17 ст., вітражы 13—14 ст.

Ам’енскі сабор. Заходні фасад.

т. 1, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Справядлі́вы ‘згодны з правам, праўдай, аб’ектыўнымі фактамі; праўдзівы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.; ашм., Стан.; Бяльк.), ‘праўдзівы, чэсны, правільны’ (Сл. ПЗБ), ‘сапраўдны’: справедлі́вы грыб ‘баравік, Boletus edulis Bull.’ (Пятк. 2, ЛА, 1), ст.-бел. справедливъ ‘праведны, праўдзівы, міласцівы’ (Альтбаўэр). Паводле Борыся (571), усходнеславянскія словы (укр. справедли́вий, рус. справедли́вый) з польск. sprawiedliwy, якое, у сваю чаргу, з чэш. spravedlivу́; апошняе з больш ранняга spravedlný пад уплывам прыметнікаў на ‑dl‑ivý (тыпу mlčedlivу́ ‘ціхі, маўклівы’), дэрывата ад назоўніка sprava ‘справа’, якое ад *praviti (гл. правіць). Гл. яшчэ Кохман, Stosunki, 127–129; Віткоўскі, Зб. Ліміту, 178; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 335 (“nie jest to formacja prasłowiańska”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́язнь ’сяброўства; сяброўская прыхільнасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), ст.-бел. приязнь ’тс’ (Альтбаўэр); сюды ж прыя́знасць ’уласціваць прыязнага; сяброўскія, добразычлівыя адносіны’ (ТСБМ), прыя́зны ’прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам; добразычлівы, спагадлівы; які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць’ (ТСБМ; бабр., маг., Шн. 2; Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.), прыя́зніцца ’моцна сябраваць’ (Нас.), прыя́злівасць ’сяброўская прыхільнасць’, прыя́злівы ’які выказвае прыязнасць’, прыя́зліва ’па-сяброўску’ (Нас.), ’прыязна, прыхільна’ (Бяльк.). Рус., укр. при́язнь ’тс’, польск. przyjaźń ’сяброўства’, н.-луж. pśijazń ’ласкавасць, міласць’, в.-луж. přijaznyміласцівы, добразычлівы’, чэш. přízeń ’добразычлівасць; роднасць’, славац. priazeń ’прыязнасць, добразычлівасць’, славен. prijázen ’мілы, ветлівы’. Прасл. *prijaznь ’добразычлівасць, ветлівасць’, *prijaznъ ’добразычлівы, ветлівы’, утвораны ад *prijati (гл. прыяць) з суф. ‑znь (гл. Слаўскі, SP, 1, 119); гл. яшчэ Фасмер, 3, 369; Махэк₂, 495; Голуб-Копечны, 302; Брукнер, 445; Банькоўскі, 2, 935; Сной₂, 575). Прыя́знасць і прыя́злівы ў беларускай могуць быць запазычаннямі з польск. przyjazność і przyjazliwy; паводле Булахава (Развіццё, 12), апошняе слова — калька з рускай, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́бо ср.

1. не́ба, -ба ср., мн. нябёсы, род. нябёс;

2. (в шахте, печи и т. п.) верх, род. ве́рху м.; (потолок) столь, род. сто́лі ж.; (свод) скляпе́нне, -ння ср.;

превозноси́ть до небе́с узно́сіць (усхваля́ць, узвыша́ць) да нябёс;

копти́ть не́бо смуро́дзіць свет;

под откры́тым не́бом пад адкры́тым не́бам, на во́льным паве́тры;

на седьмо́м не́бе быть (чу́вствовать себя́) на сёмым не́бе быць (адчува́ць сябе́);

попа́сть па́льцем в не́бо тра́піць (папа́сці) па́льцам у не́ба;

как (бу́дто, то́чно и т. п.) с не́ба упа́л (свали́лся) як (бы́ццам, нібы і да таго́ падо́бнае) з не́ба звалі́ўся;

упа́сть (сойти́) с не́ба (на зе́млю) (освободи́ться от иллю́зий) упа́сці (сысці́) з не́ба (на зямлю́);

ме́жду не́бом и землёй (жить, находиться) памі́ж не́бам і зямлёй (жыць, знахо́дзіцца);

не́бу жа́рко (бу́дет, ста́нет и т. п.) не́бу го́рача (бу́дзе, ста́не і да таго́ падо́бнае);

(отлича́ться) как не́бо от земли́ (адро́знівацца) як не́ба ад зямлі́;

(как) не́бо и земля́ (як) не́ба і зямля́;

о Не́бо!, милосе́рдное Не́бо! о́ Бо́жа!, міласэ́рны (мі́ласцівы) Бо́жа!;

до не́ба да (пад) не́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)