Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Мянто́вы ’мятны’ (маст., шальч., Сл. ПЗБ). З польск.miętovjy ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пе́рнік, ‑а, м.
Салодкае печыва на мёдзе, патацы або цукры з духмянымі прыправамі. Мядовы пернік. Мятны пернік. □ Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, паставіла на стол вяндліну і паўкварты мёду.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́рнікмкул Pféfferkuchen m -s, -, Lébkuchen m;
мя́тны пе́рнік Pféfferminzkuchen;
мядо́вы пе́рнік Hóniglebkuchen m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
эліксі́р, ‑у, м.
1. Выцяжка з раслін ці моцны настой на спірце, у кіслаце і пад., які ўжываецца ў медыцыне, касметыцы. Зубны эліксір. Мятны эліксір.
2.Жарт. Незвычайны, цудадзейны напітак.
•••
Жыццёвы эліксір — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць, прадоўжыць жыццё.
[Фр. élixir з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Гніючы, разбурыцца; згнісці, струхлець, спарахнець. Труп сатлеў ужо напалову, час знішчыў рысы твару.Лынькоў.Дакументы настолькі сатлелі, што прачытаць іх было амаль немагчыма.«Беларусь».
2. Тлеючы, згарэць, ператварыцца ў попел. Старая [лазня] згарэла тры гады назад. Не тое каб агнём, а проста — так ужо напалілі, такі быў у ёй мятны ды густы дух з парай, што яна ціха сабе сатлела за ноч, не вытрывала.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сёрбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
1.Разм. Есці вадкую страву, прысмоктваючы. [Дзеці], завіхаючыся, сёрбалі, і гэта... [Ганну] цешыла, — раней ёй заўсёды прыходзілася ўгаворваць сына есці, расказваць яму казкі.Гурскі.Уладзік клаў лыжку і хацеў вылазіць з-за стала, але бацька кідаў такі выразны позірк, што нехаця будзеш сядзець і сёрбаць зацірку...С. Александровіч.
2. Піць, прысмоктваючы. Віцька, нагінаючыся над сталом, сёрбаў са сподачка чай, раз-пораз шморгаючы кірпатым носам.Асіпенка.Мараканцы ў кафэ гучна сёрбаюць мятны чай і прыцмокваюць з вялікім задавальненнем.В. Вольскі.
3. Піць невялікімі глыткамі час ад часу. Хросны не піў, а патроху сёрбаў з конаўкі саматужную гарэліцу.Асіпенка.
4. Утвараць у час яды характэрныя гукі сёрбання. Хто захапляўся, гучна сёрбаў, дзед таго лыжкай па лбе хрысціў.Калачынскі.Тацянка ўмее трымаць кубачак і не сёрбае так, як Марынка.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)