яр-мядзя́нка, род.я́ры-мядзя́нкі ж. (краска) ярь-медя́нка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
яр-мядзя́нка, яры-мядзянкі, ДМ яры-мядзянцы, ж.
Зялёная фарба, якая атрымліваецца ў выніку акіслення медзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
медя́нка
1.зоол.мядзя́нка, -кі ж.;
2.(краска) хим.мядзя́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ярьIIиярь-медя́нкахим. яр-мядзя́нка, -кі ж., мядзя́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
grynszpan, ~u
м.хім. яр-мядзянка, мядзянка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
copperhead
[ˈkɑ:pərhed]
n.
мядзя́нкаf. (зьмяя́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
verdigris
[ˈvɜ:rdəgrɪs]
n.
1) во́кіс ме́дзі
2) мядзя́нкаf. (фа́рба)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВУЖО́ВЫЯ (Colubridae),
сямейства змей, 7—8 падсям., больш за 200 родаў, каля 1700 відаў (больш за 60% сучасных змей). Пашыраны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Наземныя, рыючыя, дрэвавыя, паўводныя і водныя. Найб. вядомыя: вуж звычайны, мядзянка, полазы, страла-змяя. На Беларусі 2 віды — вуж звычайны і мядзянка, занесеная ў Чырв. кнігу.
Даўж. 10—350 даўж.. Выгляд і афарбоўка разнастайныя. Цела ўкрыта зверху аднароднай гладкай або рабрыстай луской, знізу брушнымі шчыткамі. Зубы шматлікія, у некаторых заднія верхнясківічныя больш буйныя і злучаны з ядавітай залозай. Большасць вужовых яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя. Кормяцца беспазваночнымі і дробнымі пазваночнымі. Здабычу душаць або паядаюць жывой. У Чырв. кнізе МСАП 10 відаў.