ЗАПА́РНІК-ЗМЯША́ЛЬНІК КАРМО́Ў,

машына для прыгатавання кармавых сумесей здробненых с.-г. прадуктаў у сырым і запараным выглядзе, а таксама для змешвання сакавітых і грубых кармоў з канцэнтратамі, травяной мукой і інш. кармавымі дабаўкамі перад скормліваннем іх жывёле. Выкарыстоўваюцца З.-з.к. прадукцыйнасцю ад 2 да 5 т/гадз (з запарваннем) і да 10 т/гадз (без запарвання). Могуць працаваць як самастойныя машыны, так і ў тэхнал. лініях кармацэхаў. Запарнікі кармоў (бульбазапарачныя агрэгаты) прызначаныя для мыцця, запарвання, здрабнення і выгрузкі бульбы. Працуюць у цыклічным або бесперапынным рэжыме. Маюць запарачны чан умяшчальнасцю 3 м³, мыйку, загрузачныя і выгрузачныя шнэкі, транспарцёр і інш. Прадукцыйнасць да 3 т/гадз.

Запарнік-змяшальнік кармоў С-2.
Да арт. Запарнік-змяшальнік кармоў. Схема бульбазапарачнага агрэгата: 1 — мыйка; 2 — гразевыгрузачны транспарцёр; 3 — загрузачны шнэк; 4 — запарачны чан; 5 — параразмеркавальнае прыстасаванне; 6 — выгрузны шнэк; 7 — мялка; 8 — шнэк для выгрузкі мязгі.

т. 6, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка (гл.). Аналагічна утвораны: перамычка ’перакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус. перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел. перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́тка ’пітво’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Да піць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑к‑a з ускладненнем асновы на ‑пі‑ (як і ў утварэннях ад біцьбіток бітка. але мыйка, дуйка). Відаць, з польск. pitka, параўн. фразеалагічную адзінку do pitki і do bitki ’хлапец хоць куды’, аналагічна польск. pijatyka і bijatyka, а таксама ўкр. питки ’выпіўка, гулянка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

samochodowy

samochodow|y

аўтамабільны;

wypadek ~y — аўтамабільная аварыя; дарожнае здарэнне;

myjnia ~a — мыйка аўтамабіляў; аўтамыйка;

przemysł ~y — вытворчасць аўтамабіляў;

mapa ~a — карта аўтамабільных дарог;

wyścigi ~e — аўтамабільныя гонкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)