мы́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, мы́ек, ж.

Прыстасаванне, абсталяванне, спецыяльнае памяшканне для мыцця чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мы́йка мы́йкі
Р. мы́йкі мы́ек
Д. мы́йцы мы́йкам
В. мы́йку мы́йкі
Т. мы́йкай
мы́йкаю
мы́йкамі
М. мы́йцы мы́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мы́йка ж., тех. мо́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́йка, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. мыек; ж.

Машына, прыстасаванне для мыцця чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́йка ’машына, прыстасаванне для мыцця чаго-небудзь’ (ТСБМ). Калька з рус. мойка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мі́ні-мы́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-мы́йка мі́ні-мы́йкі
Р. мі́ні-мы́йкі мі́ні-мы́ек
Д. мі́ні-мы́йцы мі́ні-мы́йкам
В. мі́ні-мы́йку мі́ні-мы́йкі
Т. мі́ні-мы́йкай
мі́ні-мы́йкаю
мі́ні-мы́йкамі
М. мі́ні-мы́йцы мі́ні-мы́йках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

sink1 [sɪŋk] n.

1. ра́кавіна (водаправода);

a kitchen sink кухо́нная ра́кавіна; мы́йка

2. зліў, сцёк, сцёкавы кало́дзеж; клаа́ка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

элева́тарны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да элеватара (у 1 знач.). Элеватарнае абсталяванне.

2. Прызначаны для элеватара (у 2 знач.). Элеватарнае звяно. // Забяспечаны элеватарам. Элеватарная мыйка. // Які выконваецца пры дапамозе элеватара. Элеватарны спосаб здабычы торфу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́йка ж.

1. (действие) мыццё, -цця́ ср., мн. нет;

2. (машина) мы́йка, -кі ж.;

3. (сооружение) адмыва́льня, ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

myjnia

ж. разм. мыйка (машына для мыцця бутэлек, аўтамабіляў і г.д.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)