Асінхронная муфта 1/511

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Электрамагнітная муфта 1/511 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фрыкцыйная муфта

т. 16, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́БЕЛЬНАЯ МУ́ФТА,

прыстасаванне для мех. і эл. злучэння кабеляў, далучэння іх да эл. установак і апаратаў. Выкарыстоўваюцца ў кабельных лініях электраперадачы, прамысл. электраўстаноўках. Бываюць злучальныя, адгалінавальныя і канцавыя (далучальныя), разнастайныя па канструкцыі і з рознай арматурай (залежаць ад прызначэння, умоў эксплуатацыі, тыпу кабелю і інш.). Высакавольтныя К.м. на 110—750 кВ — складаныя эл.-тэхн. ўстройствы (даўж. да 6 м і больш).

Кабельныя муфты: 1 — адгалінавальная Т-падобная на 1 кВ; 2 — канцавая на 6—10 кВ; 3 — злучальная на 110—500 кВ з іскравым прамежкам.

т. 7, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фрикцио́нный техн. фрыкцы́йны;

фрикцио́нная му́фта фрыкцы́йная му́фта.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́фтачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да муфта (у 1 знач.).

2. Спец. Тое, што і муфта (у 2 знач.); невялікая муфта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

muff1 [mʌf] n. му́фта (футравая)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

асінхро́нны, ‑ая, ‑ае.

Не адначасова, не аднолькавы. Асінхронная машына. Асінхронная муфта. Асінхронны рухавік.

[Ад грэч. a — не, без і synchronos — адначасовы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храпавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які мае храп ​2, забяспечаны храпам. Храпавая муфта. Храпавое кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́нькі ’шарсцяныя рукавіцы з адным вялікім пальцам’ (жытк., ДАБМ, к. 333). Рус. арх. ма́ньки ’рабочыя пальчаткі без пальцаў’, ярасл., уладз., валаг., пск., цвяр. ма́нька ’жаночая муфта’. Да манькамуфта’, якое з італ. manica ’рукаў’ (Фасмер, 2, 571).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)