Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
piżmo
н.мускус
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
му́скусны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мускусу. Мускусны пах.
2. Які выдзяляе мускус. Мускусныя залозы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
musk
[mʌsk]
n.
1) му́скус -у m. (паху́чае рэ́чыва)
2) му́скусны пах
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МУ́СКУСНЫЯ ЗАЛО́ЗЫ,
відазмененыя скурныя залозы некаторых паўзуноў і млекакормячых, якія выпрацоўваюць мускус. Пах М.з. служыць для прываблівання асобін інш. полу і маркіроўкі занятай жывёлай тэрыторыі. Размяшчаюцца ў вобласці ніжняй сківіцы, клаакі (напр., кракадзіл, гатэрыя), у пахвіннай вобласці (напр., аўцабык, бабёр, кабарга), на хвасце (напр., хахуля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пі́жма (пісьма, пыжам, пожма, пу́ж. ма, ціжма, чыжам, сціжма, сіаапізьма, піжмак, пожня) * расліна Tanaceum balsamita L.’ (віц., маг., Кіс.; слуц., лельч., КЭС; Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. Сл.; міёр., Жыв. сл.; ТСБМ; Бяльк.; ЛА, 1); піжма, пізмо ’старасцень якава, Senecio jacobaea L.’ (Кіс.). Укр.тіжлю, рус.тіжма ’Tanaceum vulgare’, рус. яшчэ ’крываўнік дабрародны, Achillea nobilis L.’, польск.piżmo, в.-луж.piżmo ’мускус’, piżmowe ziele, piżmowiec ’адокса мускусная’, мар.piżmo ’астра. Asler chinensis’, piżma ’васілёк, Centaurea cyanus’, чэш., славац.piżmo ’мускус’, харв.piżma ’піжма’, усе запазычаны з с.-в.-ням.bisem, ст.-в.-ням.bisam(o) ’мускус’ (Міклашыч, 248; Фасмер, 3, 259) < с.-лац.bisamum < ст.-яўр.basam ’бальзам’ < асір.bes(a)mö ’прыемны пах’, з якога праз ст.-грэч.βάλσαμον ’тс’ прыйшло суч. бальзам (Бязлай, 3, 45; Махэк₂, 453). Ст.-бел.пижмо ’мускус’ (XVI ст.) было запазычана са ст.-польск.piżmo, якое са ст.-чэш.pižmo ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 151), перанос назвы на Tanaceum vulgare звязана з тым, што лісты гэтай расліны замянялі карыцу і мускатны арэх (Мяркулава, Очерки, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
маскатэ́ль
(іт. moskatello, ад перс. mušk = мускус)
фарбы, клей і іншыя хімічныя рэчывы як прадмет гандлю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛАКТО́НЫ,
арганічныя рэчывы; унутраныя цыклічныя складаныя эфіры аксікіслот, маюць у цыкле атамную групоўку —C(O)—O—.
Л. — вадкасці ці легкаплаўкія цвёрдыя рэчывы. Добра раствараюцца ў вадзе і палярных арган. растваральніках. Ніжэйшыя Л. — лакрыматары. Л., якія маюць у цыкле больш за 8 атамаў, адносяцца да макралідаў. Макраліды — макрацыклічныя Л., якія могуць мець розныя замяшчальнікі; многія з іх прадуцыруюцца штамамі бактэрый і з’яўляюцца антыбіётыкамі. Л. ёсць у малацэ і малочных прадуктах, раслінных мускусах (гл.Мускус). Сінт.Л. атрымліваюць цыклізацыяй адпаведных аксі- і галагенакіслот. Выкарыстоўваюць у арган. сінтэзе, як пахучыя рэчывы, лек. сродкі. Гл. таксама Кумарын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
муска́т
(фр. muscat, ад лац. muscus = мускус)
1) мускатны арэх;
2) сорт вінаграду з духмянымі ягадамі;
3) дэсертнае віно з гэтага вінаграду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІВЕ́РА (Viverra),
род млекакормячых атр. драпежных. 3 віды: цывета буйнаплямістая (Viverra megaspila) з 2 падвідамі, цывета азіяцкая (Viverra zibetha), тангалунга (Viverra tangalunga). Пашыраны ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Наземныя могуць добра лазіць па дрэвах і плаваць.
Даўж. цела 60—83 см, хваста 30—48 см, маса да 11 кг. Тулава падоўжанае, з бакоў пляскатае. Валасяное покрыва высокае, але рэдкае і грубае, рыжавата-карычневае або шараватае з чорнымі плямамі; хвост з чорнымі і белымі кольцамі. Кормяцца дробнымі млекакормячымі, птушкамі, рэптыліямі, амфібіямі, насякомымі, пладамі і каранямі раслін. Трымаюць у няволі, сакрэт анальных залоз (мускус) выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Падвід цывета малабарская (Viverra megaspila civettina) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.