нязга́сны, -ая, -ае.

1. Такі, што гарыць увесь час.

Нязгаснае святло зор.

2. перан. Які не траціць з часам сваёй сілы; неаслабны (высок.).

Нязгасная моц славы.

|| наз. нязга́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

robustness [rəˈbʌstnəs] n. здаро́ўе; сі́ла; моц

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́тхнуцца, ‑нецца; зак.

Страціць моц, пах. Вытхнуўся хрэн. Вытхнулася гарэлка. Вытхнуліся духі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

intensity [ɪnˈtensəti] n. інтэнсі́ўнасць; сі́ла, моц; напру́жанасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

іва́наўскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: на ўсю Іванаўскую — з усёй сілы, на ўсю моц.

[Ад першапачатковых выразаў: званіць на ўсю Іванаўскую — ва ўсе званы званіцы Івана Вялікага ў маскоўскім Крамлі, або крычаць на ўсю Іванаўскую — ад назвы Іванаўскай плошчы ў Крамлі, дзе ў даўнейшыя часы абвяшчаліся царскія ўказы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вовсю́ нареч., разг. з усі́х сіл, на ўсю моц.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кре́постьII ж.

1. (прочность, насыщенность) мацу́нак, -нку м.; моц, род. мо́цы ж.; трыва́ласць, -ці ж.;

кре́пость мате́рии мацу́нак (моц) матэ́рыі;

кре́пость ча́я мацу́нак ча́ю;

2. (сила) моц, род. мо́цы ж., сі́ла, -лы ж., ду́жасць, -ці ж.;

кре́пость здоро́вья моц здаро́ўя;

кре́пость ду́ха сі́ла ду́ху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЕАКРА́ТЫЯ (ад геа... + грэч. kratos сіла, моц),

улада прыроды (Зямлі) над чалавецтвам; ідэаліст. філас. канцэпцыя фаталістаў.

т. 5, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мацава́ць, мацу́ю, мацу́еш, мацу́е; мацу́й; мацава́ны; незак., што.

1. Трывала прымацоўваць.

М. трос.

2. перан. Рабіць моцным, узмацняць.

М. абарону краіны.

3. У горнай справе: устанаўліваць крапеж.

4. Правяраць моц чаго-н. (разм.).

М. яйка.

|| наз. мацава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Мацу́к, драг. моцук ’моцнае велікоднае яйка’ (КЭС). Да міц < моцмоц’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)