Пры́ха, мн. л. пры́хы ’губа ў каня, каровы’ (баран., лях., пін., Сл. ПЗБ), ’храпа ў каня’ (пін., Шатал.; Сл. Брэс.), ’пыса; непакрытая шэрсцю частка пысы ў каровы, каня’ (Нар. сл., Сл. Брэс.; ЛА, 1), пры́шкамордачка’ (Сіг.). Да прыса (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

buziak

м.

1. тварык; мордачка;

2. пацалунак; буся;

dać ~a — пацалаваць; даць бусю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

snout

[snaʊt]

n.

1) мы́за, пы́са, мо́рда f. (каня́, каро́вы), мо́рдачка f. (вавёркі, за́йца)

2) лыч -а́ m., ры́ла n. (сьвіньні́)

3) па́шча, зя́па f. (саба́кі, ры́бы)

4) informal чалаве́чы нос (асаблі́ва вялі́кі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мы́за1 ’мыса, морда жывёлы (каня, каровы, авечкі)’ (Мал., Дразд., Кліх, Булг.; навагр., Жыв. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), ’мордачка малой жывёлы’ (Сцяшк.), ’твар’ (лях., Сл. ПЗБ). Да мыса (гл.).

Мы́за2 ’сядзіба, хутар у Прыбалтыцы’, ’дача’, ’мястэчка’, ’маёнтак, вёска аднаго пана’ (ТСБМ; бых., маг., Яшк.). Яшчэ ст.-рус. мы́за ’сядзіба, хутар’ (XVI ст.). Узыходзіць да эст. mõiz, водск. mõiza ’маёнтак, двор, сядзіба’, ці ліўск. moiz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 23). У бел. мове праз рус. мы́за ’тс’ або лат. muīža — апошняе з ліўск. або эст. моў. Сюды ж мы́знік ’уладальнік, арандатар сядзібы’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

buzia

buzi|a

ж.

1. роцік, раток;

2. тварык; мордачка;

~a w ciup — вусны банцікам;

dać buzia разм. пацалаваць; даць бусю;

daj mi ~ę — дазволь цябе пацалаваць;

rozdziawić ~ę — раззявіць зяпу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)