Расфуфы́ра ’краля, модная, модніца’ (ТСБМ; міёр., З нар. сл.). Да фуфырыцца ’надувацца’, магчыма, запазычанага з рус. фуфыриться ’тс’, паводле Фасмера (3, 212), анаматапеічнага паходжання, якое перакладаецца як надыма́цца (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мындра1 ’бруква’ (маг., Мікуц.). Няясна.

Мы́ндра2модніца’ (пруж., Сл. Брэс.); з укр. миндра ’тс’, якое з малд. мындру, рум. miridru ’пышны, прыгожы’ < ст.-слав. мѫдръ ’мудры’ (ЕСУМ, 3, 402).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

woman [ˈwʊmən] n. (pl. women) жанчы́на, кабе́та;

a woman friend сябро́ўка;

a woman of fa shion мо́дніца;

a woman of quality зна́тная да́ма;

a woman of pleasure жанчы́на лёгкіх паво́дзін;

a woman of the house гаспады́ня;

a woman’s wit жано́чы інсты́нкт;

a woman’s reason iron. жано́чая ло́гіка;

an old woman стара́я, бабу́ля

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выспеў, паспеў (пра садавіну, гародніну, злакі). Між густой зялёнай травы ўсюды чарнелі спелыя ягады. В. Вольскі. Маці ў сенцах рэзала нажом спелыя гарбузы. Гамолка. Арэхі былі спелыя і вельмі смачныя. Ваданосаў. Мора калышацца, мора жытнёвае, Спелым калоссем звіняць берагі. Трус. // Прыгодны для выкарыстання або які дасягнуў гранічнага ўзросту. У Лаўскі лес ішлі ў арэхі, Шукалі там лісіных нор. Гукнём: — Агу!.. — Адкажа рэхам: — Агу! — цяністы, спелы бор. Бялевіч. // Пра яркі, насычаны колер. А можа, гэтая красуня вялікая модніца і вырашыла ўпрыгожыць сябе такімі спелымі колерамі? Паслядовіч. Завывала ў топцы полымя .. Струменіліся, снавалі празрыстыя залацістыя ніці. Яны прымалі самыя нечаканыя абрысы, дзівосныя адценні: ад расплаўленага золата да спелай жаўціні аўсянага снапа. Лынькоў.

2. перан. Які дасягнуў майстэрства, вопытнасці (пра музыканта, мастака і пад.). І ў гэтым асаблівая сіла .. даступнай толькі спеламу майстру метафары. Бугаёў. Наогул, небяспечна што-небудзь раіць такому спеламу майстру, як Янка Брыль, але думаецца, што ён можа паставіць перад сабой талстоўскую задачу — патрошкі абмяжоўваць лірычную стыхію свае творчасці. Кучар.

3. перан. Дасканалы; закончаны, грунтоўна абдуманы. Паволі, радок за радком, вырысоўваўся, няхай і не надта дасканалы, спелы, але ўсё-такі ёмкі малюнак іх студэнцкага жыцця. Дамашэвіч. Нашу літаратуру ведаюць і далёка за межамі, і ў гэтых поспехах — вялікая заслуга нашай дасканалай і спелай літаратурнай мовы. Скрыган. Новыя часы — новыя духоўныя павевы. Яны асветлены звычайна больш спелымі поглядамі на працэс сацыяльнага развіцця. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)