ludny

мнагалюдны, шматлюдны; людны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мнага... (гл. многа...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «многа...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: мнагалюдны, мнагаструнны, мнагабор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматлю́дны, ‑ая, ‑ае.

З вялікім мноствам людзей; мнагалюдны. Шматлюдны горад. Шматлюдная аўдыторыя. □ У тую восень перавыбарчы сход у калгасе быў вельмі бурным і шматлюдным. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́тынг

(англ. meeting)

мнагалюдны сход для абмеркавання палітычных або іншых важных надзённых пытанняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лю́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны. Людны сход. Людны рынак. // Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людная вуліца. Людная дарога. □ У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́тынг

(англ. meeting)

мнагалюдны сход для абмеркавання палітычных або іншых надзённых пытанняў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

populous [ˈpɒpjələs] adj. fml мнагалю́дны, шматлю́дны; густанасе́лены;

Hong Kong is one of the most populous areas in the world. Ганконг – адна з самых густанаселеных тэрыторый у свеце.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Meeting ['m-] n -s, -s мі́тынг; сход, сустрэ́ча;

strk beschtes ~ мнагалю́дны мі́тынг

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лю́днымнагалюдны, шматлікі; такі, дзе звычайна бывае многа прахожых і праезджых’ (ТСБМ, Нас.), ’прыхільны да сваякоў’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ), ’таварыскі’ (Ян.), ’прыстойны, добры, людскі’ (ТС, Сл. ПЗБ). Да прасл. lʼudьnъ (< lʼudъ) ’які датычыць народа, звязаны з людам, людскім зборышчам’, ’уласцівы людзям’ (Слаўскі, 4, 365). Сюды ж людно ’людна’ (ТС), ’прыстойна, па-чалавечы’ (Нік.), людне́ць ’станавіцца людным, лепшым, выхаваным’, ’набываць якасці чалавечнасці, ветлівасці, пачцівасці’ (Нас., Янк. 3., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

belbt a

1) ажыўлены, жва́вы, жывы́

2) мнагалю́дны, шу́мны (пра вуліцу і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)