Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
памо́л, ‑у, м.
1. Раздрабненне, ператварэнне зерня ў муку. Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам. Моўчкі цягалі мяхі, моўчкі засыпалі, моўчкі пускалі ваду.Караткевіч./ Аб раздрабненні солі, камення і інш. У шаравых млынах 18 гадзін цягнецца памол матэрыялаў, якія ідуць на выраб фарфору.«Беларусь».// Спосаб, якасць раздрабнення зерня. Мука простага памалу. Мука мяккага памолу.
2. Змолатае збожжа; мліва. [Вясной] бацька ішоў да якога-небудзь багатага суседа і прасіў пазычыць пуд мукі.. [У млынара Хаіма] заўсёды было ў запасе рознага памолу.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Garrulus esse cave: qui garrit, ineptus habetur
Сцеражыся быць балбатлівым: хто меле языком, той лічыцца неразумным.
Остерегайся быть болтливым: кто болтает, тот считается глупым.
бел. Не ўсё тое казаць, што на рот лезе. Меней гаварыць ‒ сабе ўрадзіць. 3 языковага мліва мука негадзіва.
рус. Держи язык за зубами/на привязи/за замком. Ешь пирог с грибами, а держи язык за зубами. Большое вяканье доводит до бяканья. Слушай больше, а говори меньше.
фр. Fol semble sage quand il se tait (Дурак кажется умнее, когда он молчит). Tenir sa langue au chaud (Держать язык в тепле).
англ. Keep your mouth shut and your eyes open (Держи рот закрытым, а глаза открытыми). A still tongue makes a wise head (Спокойный язык делает мудрой голову).
нем. Den Schnabel halten (Держать рот/клюв). Die Zunge im Zaum halten (Держать язык в узде).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
мяшо́к, ‑шка, м.
1. Тое, што і мех 1 (у 1 знач.). Мяшкоў не хапіла, каб сабраць, звезці з поля тыя жоўтыя, сакавітыя пачаткі, якія вырасціла дружнае звяно.Бялевіч.// Невялікі мех. Рэчавы мяшок. Парашутны мяшок.
2. Тое, што і мех 1 (у 2 знач.). Прывезлі [парабкі] з млына воз мліва пудоў з дваццаць — чатыры мяшкі.Бядуля.
3.перан.Разм. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку.
4.Спец. Поўнае акружэнне войска праціўніка. Праз некалькі дзён немцы блакіравалі ўвесь раён. У мяшку апынулася ўся брыгада Стронгіна.Гурскі.
5.Спец. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго‑н. Паветраны мяшок. Зародкавы мяшок.
•••
Залаты мяшок — пра вельмі багатага чалавека.
Каменны мяшок — цесная нізкая турэмная камера, у якой цяжка выцягнуцца на ўвесь рост, а таксама турма наогул.
Купіць ката ў мяшкугл. купіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)