механіцы́зм, -у, м.

Светапогляд, які зводзіць усю разнастайнасць свету да механічнага руху матэрыі, а складаныя заканамернасці развіцця да законаў механікі.

|| прым. механісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аэрамеха́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Раздзел механікі, які вывучае газападобныя асяроддзі і іх уздзеянні на апушчаныя ў іх целы.

|| прым. аэрамехані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інжыне́р-меха́нік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інжыне́р-меха́нік інжыне́р-меха́нікі
Р. інжыне́р-меха́ніка інжыне́р-меха́нікаў
Д. інжыне́р-меха́ніку інжыне́р-меха́нікам
В. інжыне́р-меха́ніка інжыне́р-меха́нікаў
Т. інжыне́р-меха́нікам інжыне́р-меха́нікамі
М. інжыне́р-меха́ніку інжыне́р-меха́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кінема́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Раздзел механікі, які вывучае рух цел без уліку іх масы і ўздзеяння на іх сіл.

|| прым. кінематы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аэрамеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел механікі, які вывучае раўнавагу і рух газаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіне́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел тэарэтычнай механікі, які ўключае дынаміку і статыку.

[Ад грэч. kinētikis — рухальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

механіцы́зм, ‑у, м.

Антыдыялектычны кірунак у філасофіі, які зводзіць усю разнастайнасць быцця да простых законаў механікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом да гарызонту.

2. Навука аб законах руху снарадаў.

|| прым. балісты́чны, -ая, -ае.

Балістычная ракета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дына́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

1. Раздзел механікі, які вывучае законы руху цел у залежнасці ад сіл, што дзейнічаюць на іх.

2. Ход развіцця, змянення чаго-н.

Д. грамадскага развіцця.

3. Рух, дзеянне, развіццё.

Д. сучаснага жыцця.

|| прым. дынамі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЗЕ́ЯННЯ І ПРОЦІДЗЕ́ЯННЯ ЗАКО́Н,

адзін з асн. законаў механікі (трэці закон Ньютана). Гл. ў арт. Ньютана законы механікі.

т. 6, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)