ме́сячнік ​1, ‑а, м.

Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога‑н. грамадскага мерапрыемства. Месячны дзіцячай кнігі.

ме́сячнік ​2, ‑а, м.

Гіст. Прыгонны селянін, які атрымліваў месячыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lunar [ˈlu:nə] adj. ме́сячны;

a lunar eclipse ме́сячнае зацьме́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

monthly​2 [ˈmʌnθli] adj. штоме́сячны, ме́сячны;

a monthly journal/magazine штоме́сячны часо́піс;

a monthly salary ме́сячная зарпла́та;

a monthly ticket ме́сячны праязны́ біле́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зарабо́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Плата за работу.

Месячны з.

Вялікі з.

2. мн. Праца па найме, звычайна часовая, па-за месцам пастаяннага жыхарства.

Ездзіць у заработкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

księżycowy

месячны; месяцовы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ме́сячка, ме́сечка ’гатунак бульбы’, ’радыска’ (Мат. Гом., Ян.; лельч., Жыв. сл.). Да ме́сячны < месяц 1 (гл.): гэтыя культуры вырастаюць у месячны тэрмін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэ́рмін¹, -у, м.

1. Пэўны адрэзак часу, адведзены для чаго-н.

Закончыць работу ў месячны т.

2. Вызначаны час, дата, да наступлення якой або пасля якой павінна што-н. адбыцца, закончыцца і пад.

Набліжаўся т. уступных экзаменаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Mónatsgehalt n -(e)s, -hälter ме́сячны акла́д, ме́сячны заро́бак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

партма́ксімум, ‑у, м.

Максімальны месячны аклад, які быў да 1934 г. для членаў Камуністычнай партыі Савецкага Саюза — кіруючых работнікаў устаноў і прадпрыемстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mónatsfrist f - ме́сячны тэ́рмін;

bínnen ~ на праця́гу ме́сяца, у ме́сячны тэ́рмін

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)