Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сібі́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Сібіры, уласцівы Сібіры; які жыве ў Сібіры. Сібірскія маразы. □ Пышна закусцілася на сібірскіх аблогах цёмна-зялёным дываном пшаніца.Пальчэўскі.
2. У складзе некаторых заалагічных і батанічных назваў. Сібірская яблыня. Сібірскі кедр. Сібірскі мерынос. Сібірскі кот.
•••
Сібірская язвагл. язва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСКАНІ́ЙСКАЯ ПАРО́ДА авечак, танкарунная, воўнава-мяснога кірунку. Выведзена ў запаведніку Асканія-Нова (1925—35) на аснове адбору і падбору мясц. мерыносавых авечак і скрыжаваннем іх з баранамі амер. рамбулье. Гадуюць у стэпавых раёнах Украіны і Расіі, Казахстана, краінах Паўн. Каўказа і інш. З удзелам асканійскай пароды выведзены азербайджанскі горны мерынос, савецкі мерынос.
Авечкі дужай канстытуцыі, добрага целаскладу, маюць высокую воўнавую і мясную прадукцыйнасць. Жывая маса бараноў 110—120 (да 183) кг, матак 55—65 кг. Воўна 64—60-й якасці, даўж. 7,5—9 см. Гадавы настрыг воўны з бараноў 12—15 кг, з матак 6—6,6 кг. Выхад чыстай воўны 42—45%. Пладавітасць 125—130 ягнят на 100 матак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́Р,
горны баран, аргалі, аркар, качкар (Ovis ammon), млекакормячая жывёла роду горных бараноў атр. парнакапытных. Каля 25 падвідаў. Пашыраны на а-вах Міжземнага м., у Пярэдняй, Сярэдняй, Цэнтр., Паўн.-Усх. і часткова Паўн. Азіі. Жыве статкамі на спадзістых схілах і высокіх горных плато.
Даўж. цела 1,1—2 м, выш. ў карку 0,65—1,25 м, маса ад 25 да 230 кг. Рогі масіўныя, выгнутыя, даўж. да 1,9 м, масай да 30 кг. Корміцца травой. Ягняты (1—2) нараджаюцца вясной. Каштоўная прамысл. жывёла, здабываецца дзеля мяса і скуры. Выкарыстоўваецца для гібрыдызацыі са свойскімі пародамі авечак (выведзены танкарунныя пароды — горны мерынос і архарамерынос). Ахоўваецца.