Vermögensverhältnisse pl маёмасны стан

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Znsus m -, -

1) цэнз (маёмасны)

2) пе́рапіс насе́льніцтва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьць ’рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімый ’наяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмасны ’звязаны з уладаннем’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́йкасны

(ад гр. oikos = маёмасць)

маёмасны;

о-ая гаспадарка — гаспадарка, у якой вытворчасць і спажыванне замкнуты ў межах сям’і, дому.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ценз в разн. знач. цэнз, род. цэ́нзу м.;

избира́тельный ценз вы́барчы цэнз;

возрастно́й ценз узро́ставы цэнз;

иму́щественный ценз маёмасны цэнз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПСКО́ЎСКАЯ СУ́ДНАЯ ГРА́МАТА,

звод законаў Пскоўскай феадальнай рэспублікі, складзена на аснове асобных пастаноў пскоўскага веча, гасподы (баярскай рады), княжацкіх грамат, норм Рускай праўды і звычаёвага права. Адлюстроўвае найважнейшыя рысы сац.-эканам. і паліт. жыцця Пскоўскай зямлі ў 14—15 ст. П.с.г. строга ахоўвала права прыватнай уласнасці, асабліва феад. уласнасці на зямлю; рэгламентавала парадак афармлення правоў уласнасці на зямлю, ход разбору спрэчак аб зямлі; вызначала становішча сялян-ізорнікаў. Шмат артыкулаў прысвечана гандл.-рамесным адносінам (купля-продаж, заклад, дарэнне, пазыка, маёмасны і асабісты наём і г.д.). За паліт. і крымін. злачынствы належала пакаранне смерцю. У П.с.г. ёсць матэрыял пра характэрнае для Пскоўскай феад. рэспублікі зрошчванне свецкага і царк. кіраўніцтва апарата. П.с.г. — адна з найважнейшых крыніц Судзебніка 1497.

т. 13, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цэнз

(лац. census)

умовы, якія абмяжоўваюць карыстанне асобай тымі ці іншымі правамі (напр. узроставы ц., маёмасны ц., адукацыйны ц.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

цэнз, ‑у, м.

1. У старажытным Рыме — перыядычная ацэнка маёмасці грамадзян для адпаведнага падзелу іх на падатковыя разрады.

2. Умовы, якія дазваляюць асобе карыстанне тымі ці іншымі палітычнымі правамі. Узроставы цэнз. Маёмасны цэнз. Адукацыйны цэнз. Выбарчы цэнз. □ Галаву я маю: Быў бы дэпутат — Цэнзу ты не маеш, «Асадзі назад!» Колас.

3. У эканоміцы — статыстычны перапіс.

4. Спец. Умова, неабходная для ўнясення прадпрыемства ў поўны спіс, рэестр.

[Лац. census.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнту́рыя

(лац. centuria)

1) частка легіёна, ваеннае падраздзяленне ў Стараж. Рыме, першапачаткова колькасцю ў сто чалавек;

2) група грамадзян у Стараж. Рыме, якая мела аднолькавы маёмасны цэнз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэ́нз, род. цэ́нзу м., в разн. знач. ценз;

вы́барчы ц. — избира́тельный ценз;

узро́ставы ц. — возрастно́й ценз;

маёмасны ц. — иму́щественный ценз;

адукацы́йны ц. — образова́тельный ценз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)