ПАЧКАВА́ННЕ,

адзін са спосабаў вегетатыўнага размнажэння. Адбываецца ўтварэннем на мацярынскім арганізме почкі (нарасці), з якой развіваецца новая асобіна. Уласціва некат. грыбам, імхам, беспазваночным жывёлам. У жывёл (губкі, кішачнаполасцевыя, некат. чэрві і інш.) П. бывае вонкавае і ўнутранае. Пры вонкавым почкі ўтвараюцца на целе маці або на сталонах (некат. кішачнаполасцевыя, абалоннікі). Пры ўнутр. П. новая асобіна развіваецца з адасобленага ўнутр. ўчастка цела маці. Напр., у губак і імшанак такія ўтварэнні маюць ахоўныя абалонкі і здольныя перажываць зімовыя або засушлівыя ўмовы, калі мацярынскі арганізм гіне. У шэрагу жывёл П. не адбываецца канчаткова — маладыя асобіны застаюцца злучанымі з мацярынскім арганізмам і ўтвараюць калоніі. Штучнае П. можна выклікаць неспрыяльным уздзеяннем на мацярынскі арганізм (напр., апёкам, парэзам).

т. 12, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mütterlich a ма́тчын; мацяры́нскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

інсты́нкт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыроджаная здольнасць рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на змены ўнутранага або знешняга асяроддзя.

І. самазахавання.

2. Падсвядомае прадчуванне чаго-н., унутранае чуццё.

Мацярынскі і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мацяры́ншчына, матэрі́ншчына ’спадкі пасля маці’ (Бес.; беласт., Сл. ПЗБ). Утворана ад прыметніка мацяры́нскі ’мацерын’ (Нас.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

maternal [məˈtɜ:nl] adj. мацяры́нскі;

maternal instincts мацяры́нскія інсты́нкты;

maternal grandfather/aunt дзед/цётка па ма́тчынай лі́ніі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАНАА́Т (Мумін) (н. 20.5.1932, в. Кургавад Калаі-Хумбскага р-на Горна-Бадахшанскай аўт. вобл., Таджыкістан),

таджыкскі паэт. Скончыў Таджыкскі ун-т (1956). Друкуецца з 1955. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Зямныя зоркі» (1963), «Дняпроўскія хвалі» (1964), «Паэма агню» (1967), «Мацярынскі твар» (1974), паэм «Галасы Сталінграда» (1972), «Калыханка Авіцэны» (1978) і інш., адметных вастрынёй праблематыкі, імкненнем да філас. асэнсавання жыцця. Дзярж. прэмія СССР 1977. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Г.​Пашкоў.

т. 7, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інсты́нкт, -ту м., в разн. знач. инсти́нкт;

і. самазахава́ння — инсти́нкт самосохране́ния;

мацяры́нскі і. — матери́нский инсти́нкт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаль, -ю, м.

1. Пачуццё спагады, жаласці, выкліканае чыім-н. няшчасцем, пакутай.

Не ведаць жалю.

2. Пачуццё горычы, смутку з прычыны страты каго-, чаго-н.

Мацярынскі ж.

3. Засмучэнне, шкадаванне.

Гаварыць з жалем аб здарэнні.

◊

На (вялікі) жаль (у знач. пабочн. сл.) — ужыв., каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Mútterboden m -s

1) раслі́нны слой гру́нта

2) мацяры́нскі грунт, мацяры́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

maternal

[məˈtɜ:rnəl]

adj.

1) ма́тчынны, мацяры́нскі

maternal kindness — ма́тчынная ла́ска, ласка́васьць f.

2) з ма́тчынага бо́ку (радня́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)