Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
artist
[ˈɑ:rtəst]
n.
1) маста́к -а́m., маста́чкаf.
2) арты́ст -а m., арты́стка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Мэтр ’настаўнік’, ’майстар у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ), ’мастак, зух’, мэтроўка ’мастачка, майстрыха’, мэтроўскі ’зроблены па-майстэрску’ (Нас.). Праз польск.metr з франц.maitre, якое з лац.magister ’настаўнік’ (Варш. сл., 2, 930). Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Кацярына Георгіеўна) (н. 4.9.1953, Мінск),
бел.мастачка. Дачка Г.Г.Паплаўскага і Н.М.Паплаўскай. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў галінах жывапісу, графікі, маст. керамікі. Творы вызначаюцца канструктыўнасцю, выразнасцю кампазіцыі, лаканізмам выяўл. мовы. Аўтар серый: графічных «Браслаўскія азёры», «Інтэр’еры» (абедзве 1980), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1973—87), «Новы Мінск» (1983—88), жывапісных «Замкі Францыі» (1997—98), «Стары Мінск» (1999—2000) і інш.; сервізаў, ваз, дэкар. пластыкі (1992—96), а таксама серый, якія ўключаюць жывапісныя і графічныя працы: «Па Швейцарыі» (1995), «Па Германіі» (1995—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБО́ЎСКАЯ ((Dembowska) Зоф’я) (па мужу Ромер; 16.2.1885, г. Тарту, Эстонія — 23.8.1972),
беларуска-польская мастачка. Брала ўрокі малявання ў Вільні і Кракаве. У 1914—41 жыла ў Віцебскай вобл. Працавала ў жывапісе і графіцы. Да 1920 стварыла цыкл партрэтаў дзеячаў віленскіх універсітэцкіх і літ. колаў: рэктара М.Ромера, д-ра К.Міхейды, праф. Р.Радзіловіча, М.Здзяхоўскага і інш. У 1920-я г. пісала пейзажы («Дарога», «Вербы», «Стары дом», «Мост», «Снег» і інш.). З 1943 працавала ў Егіпце, Англіі, Канадзе, ЗША, дзе малявала партрэты арыстакратаў, чл. каралеўскіх сем’яў, вядомых палітыкаў і дзеячаў навукі і культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІШ (Алена Андрэеўна) (1896, в. Лен ша Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 1949),
бел.нар.мастачка. Рабіла маляваныя дываны з казачна-экзатычнымі сюжэтамі («Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай», «У райскім садзе» і інш.), адметныя кампазіцыйным майстэрствам, своеасаблівым бачаннем і унікальнай вобразнасцю; у іх яскрава выявіўся наіўна-рэаліст. характар творчасці мастачкі. Блізкасць да традыцый мясц.нар. размалёўкі выявілася ў дэкаратыўнасці прапрацаваных дэталяў, лакальнасці колераў, шырокім выкарыстанні расл. элементаў, акаймоўцы дываноў. Іл.гл. таксама да арт.Дываны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНЮ́К (дзявочае Каліноўская) Людміла Антонаўна
(н. 2.3.1932, г. Гродна),
мастачка, грамадскі дзеяч бел. эміграцыі. Падчарка пісьменніка Я.Золака, жонка мастака А.Махнюка. У 1944 разам з маці выехала ў Германію, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, маляванню — у М.Кругловіча. З 1952 жыве ў ЗША. З 1973 удзельнічае ў маст. выстаўках у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). Малюе акварэллю і алеем у манеры, блізкай да імпрэсіянізму, пераважна бел. краявіды, нацюрморты з кветкамі, партрэты: «Зіма» (1978), «Раніца» (1987), «Калыска ў кветках» (1991). Працуе ў б-цы. Клапоціцца пра развіццё бел. скаўтынгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
painter
[ˈpeɪntər]
n.
1) жывапі́сец -ца m.; маста́к -а́m., маста́чкаf.
2) маля́р -а́m. (які́ фарбу́е дамы́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КУДА́САВА (Надзея Сяргееўна) (н. 19.9.1932, в. Дзякавічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.самадз.мастачка. Другая жонка Я.Запрудніка. У 1944 з сям’ёй старэйшага брата выехала ў Германію. З 1950 у ЗША. Жыве ў г. Самэрсэт (штат Нью-Джэрсі), працавала лабаранткай у мед. школе. Адна з арганізатараў выставак бел. мастацтва і ўмельства ў г. Саўт-Рывер (з 1974), уваходзіць у кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Працуе ў тэхніцы акварэлі і алейнага жывапісу, У творчасці адлюстроўвае маляўнічыя бел. краявіды, узаемадзеянне чалавека з прыродай — «Сланечнік» (1970-я г.), <-Бярозы» (1976), «Васількі» (1989) і інш. Творы ўпрыгожваюць бел. цэрквы і культ.-грамадскія цэнтры за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЛЕ́ВІЧ-ДУТКО́ (Ірэна Міхайлаўна) (н. ў 1942, в. Літоўе Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.мастачка ў эміграцыі. Пляменніца Н.Кудасавай. З 1944 разам з бацькамі жыла ў Германіі. З 1950 у ЗША, дзе скончыла маст. школу ў штаце Пенсільванія. Як дызайнер спецыялізуецца ў графіцы. Малюе таксама алеем, акварэллю. Аформіла шэраг выданняў Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку, брашур, каталогаў, календароў, праспектаў і інш. рэкламнай прадукцыі. Намалявала абразы для бел.правасл. царквы ў Саўт-Рыверы. Арганізатар і ўдзельнік традыц.маст. выставак у г. Саўт-Рывер. Адказвала за маст. праграму бел. фестываляў у штаце Нью-Джэрсі (1976, 1977, 1979). Член кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў у Саўт-Рыверы.