Ма́ска ’накладка на твар, якую надзяваюць для таго, каб не быць пазнаным’, ’маскарадны касцюм’, ’прытворства’, ’скульптура твару чалавека або галавы жывёлы’, ’засцерагальнае прыстасаванне’, ’накладка з лекавага саставу’. З рус. ма́ска, а, магчыма, таксама і з польск. maska, у якіх праз франц. ці ням. мову з італ. maschera < ст.-італ. mascara, — апошняе з араб. maschara ’насмешка, кпіны’. Сюды ж маскава́ць ’маскіраваць’ (Др.-Падб.), якое з польск. maskować ’тс’, маскірава́ць ’надзяваць маску’, ’скрываць, прыкрываць што-небудзь, робячы яго непрыкметным’ (ТСБМ), успрынятае з рус. мовы; маскіра́нт ’той, хто ўмее замятаць сляды’ (віл., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́ска

(фр. masque < іт. maschara, ад ар. maschara = насмешка)

1) накладка на твар у форме звярынай морды ці чалавечага аблічча, якую надзяваюць у час спектакляў, маскарадаў, або проста накладка з прарэзамі для вачэй, каб не быць пазнаным;

2) засцерагальнае прыстасаванне для твару (напр. м. процівагаза);

3) слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і інш.;

4) перан. прытворства, якім спрабуюць скрыць што-н.(напр. м. абыякавасці).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

МА́СКА ПАХАВА́ЛЬНАЯ,

маска, якую клалі пры пахаванні на твар нябожчыка. Звычай звязаны з культам продкаў і ўяўленнямі аб замагільным жыцці; быў пашыраны ў розных народаў і ў розныя часы. М.п. з дрэва, гліны, гіпсу, золата знойдзены ў некропалях Стараж. Егіпта; залатыя — у шахтавых грабніцах Мікенаў (16 ст. да н.э.), на тэр. Ірана і в-ва Самас (пахаванні 6 ст. да н.э.), у Ольвіі і Пантыкапеі. Розныя М.п. выяўлены ў Ніневіі, Карфагене і інш., а таксама ў стараж. пахаваннях Мексікі і Перу. Вельмі пашыраны былі ў Стараж. Італіі ў этрускаў, а потым у рымлян. У некат. народаў Сібіры існаваў звычай класці на твары нябожчыкаў М.п. з гіпсападобнай тэракоты (канец 1-га тыс. да н.э. — 7—8 ст. н.э.). М.п. ў большасці выпадкаў індывідуальныя і партрэтныя; іх вывучэнне дазваляе ўстанавіць фізічны тып насельніцтва адпаведнага часу.

Залатая маска пахавальная. Мікены, 16 ст. да н.э.

т. 10, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўма́ска, -і, ДМа́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Вузкая маска, якая закрывае толькі верхнюю частку твару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

процівага́завы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для аховы ад уздзеяння атрутных газаў. Процівагазавая маска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьга́завы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для засцеражэння ад уздзеяння атрутных газаў. Супрацьгазавая маска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

maseczka

ж. маска

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́вескаI

1. (надпись) шы́льда, -ды ж.;

2. перен. шы́льда, -ды ж.; (ширма) шы́рма, -мы ж.; (маска) ма́ска, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супрацьды́мны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для барацьбы з дымам; які забяспечвае ад дыму. Супрацьдымная маска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mask1 [mɑ:sk] n. ма́ска;

a gas mask процівага́з

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)