ГАЛУ́ШКІНА (Лідзія Іванаўна) (н. 15.6.1923, г. Іванава, Расія),
бел. спявачка (мецца-сапрана), педагог. Нар.арт. Беларусі (1963). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас Ф.Пятровай). У 1951—81 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1974 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае яркім прыгожым голасам, вял. эмацыянальнасцю, майстэрствам сцэн. пераўвасаблення. Найб. блізкія ёй партыі гераінь з моцнымі характарамі, драм. і трагічным лёсам. Сярод партый у бел. операх: Надзея Дурава (аднайм. опера А.Багатырова), Алеся, Ганка («Алеся» і «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Марына («Яснае світанне» А.Туранкова), Вераніка («Зорка Венера» Ю.Семянякі, Удава кнігагандлёўца («Джардана Бруна» С.Картэса); у класічным рэпертуары — Любаша, Амелфа («Царская нявеста», «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Марына Мнішак, Марфа («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Клітэмнестра («Арэстэя» С.Танеева), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс, Азучэна, Ульрыка («Аіда», «Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева). Выканальніца многіх камерных твораў бел. кампазітараў.
А.Я.Ракава.
Л.І.Галушкіна.Л.Галушкіна ў ролях Марыны (уверсе) і Клары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
захлісну́ць, ‑не; зак., каго-што.
Узняўшыся, заліць (пра ваду, хвалі). Хваля захліснула лодку.//перан. Захапіць, авалодаць, паглынуць (пра пачуцці, падзеі і пад.). Я прамаўчаў, бо ўспамін захліснуў мяне, абудзіў невыразнае, забытае даўно пачуццё замілаванасці да таго цудоўнага дня.Асіпенка.У Марыны з новай сілай падступіла пад сэрца туга па дзецях, захліснула ўсю яе істоту.Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачы́м, прысл.
Разм.
1.пытальнае. Колькі каштуе? Па якой цане? — Вам нічога Вольга не казала? — звярнуўся дзядзька да Марыны Сцяпанаўны. — Пачым яна тварог прадала?Корбан.
2.адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова ў даданым дапаўняльным сказе; адпавядае словам: «за якую цану», «колькі каштуе». Ён спытаў, пачым кілаграм сліў.
•••
Ведаць, пачым фунт ліхагл. ведаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт. Беларусі (1971). Нар.арт.СССР (1977). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1963, клас З.Гайдай). Працавала ў Пермскім т-ры оперы і балета. З 1966 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі (у 1973 удасканальвалася ў міланскім т-ры «Ла Скала»), з 1986 салістка Бел. філармоніі. Валодае сакавітым, моцным і адначасова гнуткім рухомым голасам з добра развітым верхнім рэгістрам, што дае ёй магчымасць выконваць і каларатурныя партыі (Разіна ў «Севільскім цырульніку» Дж.Расіні). Віртуозную тэхніку, майстэрства вакалізацыі Д. падпарадкоўвае ўдумлівай, тонкай інтэрпрэтацыі розных па стылі твораў, старанна шліфуе сцэнічны малюнак вобраза. У операх нац. рэпертуару стварыла вобразы Алесі («Алеся» Я.Цікоцкага), Веранікі («Зорка Венера» Ю.Семянякі). Творчая індывідуальнасць найб. яскрава выявілася ў партыях драм. плана: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Марына Мнішак, Марфа («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс, Азучэна, Эбалі («Аіда», «Трубадур», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Сантуца («Сельскі гонар» П.Масканьі). У канцэртных праграмах значную частку складаюць творы бел. кампазітараў; выконвае сольныя партыі ў буйных вак.-сімф. творах. Лаўрэат 3-га Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1965, 2-я прэмія), дыпламант 3-га Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1966).
Літ.:
Жураўлёў Дз.М. Святлана Данілюк // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978.
Т.А.Дубкова.
С.П.Данілюк.С.Данілюк у ролях Марыны Мнішак (злева) і Сантуцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нака́з, ‑у, м.
1. Павучальнае настаўленне. Бацькоўскі наказ. □ Маці сама дала наказ быць не горшым, чым дзеці ў добрых людзей...Брыль.
2. Загад або распараджэнне. [Антанюк:] — Сувязной, якую мы паслалі ў Казюры да Марыны, я даў наказ: пастарацца ўгаварыць малодшага [сына] застацца з маці.Шамякін.
3. Дзяржаўны акт, у якім змешчаны інструкцыі аб выкананні загаду, распараджэння. Наказ Савета Працы і Абароны.// Пажаданні, патрабаванні і задачы, якія выказваюцца выбаршчыкамі свайму дэпутату ў вуснай ці пісьмовай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́льда, ‑ы, М ‑дзе, ж.
Дошка з надпісам назвы ўстановы, прадпрыемства і пад.; вывеска. Ходзячы каля прыстанцыйных будынкаў, заўважыў [Анатоль] на адным з іх шыльду «Пошта», зайшоў туды.Пальчэўскі.Новая кватэра, куды пераехалі Віталік і Раман; знаходзілася ў доме з шыльдай «Дзіцячы свет».Даніленка.//перан. Знешні, паказны бок каго‑, чаго‑н. Адлучыўшы ад Марыны хараство, гэту дзявочую шыльду, ад яе засталося б мала.Колас.Лозунг беспартыйнасці быў для.. [буржуазіі] толькі шыльдай, якой яна крывадушна прыкрывала сваю контррэвалюцыйную сутнасць.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заняме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць; адзеравянець. Войт з кожным ударам пугі ўсё больш звярэў.., і правая рука, якая трымала пугу, занямела ад працы.Бядуля.Лена.. выскачыла з машыны і пацягнулася, распраўляючы суставы, якія занямелі ад доўгага сядзення ў машыне.Корбан.//перан. Замерці, абамлець. У Марыны ўсё занямела ў сярэдзіне, але з выгляду яна была спакойная.Шарахоўскі.
2. Замаўчаць, страціць здольнасць гаварыць пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця; анямець. У хаце на адзін момант усе занямелі, а потым сталі бедаваць-гараваць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад упэўніць.
2.узнач.прым. Які цвёрда верыць у што‑н., перакананы ў чым‑н. Сын быў упэўнены, што ёсць адна рэвалюцыйная праўда.Чорны.Клаўся ставы спаць ужо нават упэўнены, што Лапця недзе ў партызанах.Кулакоўскі.// Перакананы ва ўласных сілах, які спадзяецца на сябе. Рос [Быстроў] дужым, вынослівым і ўпэўненым у сабе.Мележ.// Які выражае ўпэўненасць, перакананасць. Васіль Іванавіч стаяў па трыбуне і ўпэўненым голасам расказваў аб дасягненнях жывёлаводаў.Шашкоў.Ва ўсіх па змораных тварах разгубленасць, і толькі ў Чыжыка ўпэўнены погляд.Лупсякоў.
3.узнач.прым. Рашучы, энергічны. Тацяна ўпэўненымі гаспадарчымі рукамі ўпарадкавала небагатыя клумкі Марыны Паўлаўны.Зарэцкі.Не ў пошуках хлеба, зямлі ці заробку, З Прыпяці трапілі людзі сюды, — На заклік Радзімы ўпэўненым крокам Прыйшлі будаваць яны край малады.Жычка.Рухі ў.. [Цімкі] былі ўпэўненыя, эканомныя, стрыжаныя.Карпаў.
•••
Будзь упэўнены — не сумнявайся, не турбуйся, усё будзе так, як трэба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслу́га, ‑і, ДМ ‑лузе, ж.
1. Дзеянне, учынак, які прыносіць карысць, дапамогу каму‑н. Сяброўская паслуга. Прапанаваць свае паслугі. □ І выраз твару і ўся постаць селяніна сведчылі аб тым, што ён гатовы зрабіць паслугу добраму чалавеку.Колас.Сяброўкі хацелі ўхутаць яе трэцяй коўдрай, але Юля адмаўлялася ад усялякіх паслуг.Грамовіч.Кладучыся, .. [Карызна] заўважае на сваім ложку свежую, чыстую бялізну: апошняя сямейная паслуга Марыны Паўлаўны.Зарэцкі.Паслугу ўсе прымаюць, ды часта яе забываюць.Прыказка.
2.толькімн. (паслу́гі, ‑слуг). Работа, што выконваецца для задавальнення чыіх‑н. патрэб. — Разведчыца з’явілася са сваімі паслугамі да Рыбіна сама.Пестрак.Чалавек для паслуг яму [Ліндэ] быў патрэбны.Бядуля.// Гаспадарча-бытавыя або іншыя выгоды. Камунальныя паслугі. Паслугі бібліятэк.
•••
Бюро добрых паслуггл. бюро.
Да вашых (тваіх) паслуг — выражэнне ветлівасці, якое паказвае гатоўнасць да чаго‑н.
Да яго (нашых, іх і пад.) паслуг — хто (што) можа быць у чыім‑н. распараджэнне.
Мядзведжая паслуга — няўмелая паслуга, якая замест дапамогі прыносіць цяжкасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатка́нне, ‑я, н.
1. Сустрэча з кім‑, чым‑н. пры руху з супрацьлеглых бакоў. Ніхто .. [Балеслава] .. больш не бачыў, толькі Зося — раз, у тую ўтрапёную хвіліну свайго ненаўмыснага момантнага спаткання з ім.Чорны.Наступнага спаткання астэроіда з Зямлёй трэба чакаць некалькі год.Гамолка.// Часовае сумеснае знаходжанне дзе‑н., звязанае з прыходам, прыездам каго‑н. Адбылося незабыўнае спатканне партызан з франтавікамі.Брыль.То, часам, смехам, а то ў злосці Перамывалі панам косці, Рашалі розныя пытанні Наконт сяброўскага спаткання.Колас.Па прапанове Марыны, У гонар спаткання, Быў там суботнік абвешчаны Пасля снядання.Куляшоў.
2. Сустрэча, звычайна ўмоўленая, дзвюх або некалькіх асоб. Спатканне з Валько і Задруцкім крышачку адкладвалася, але шкадаваць аб гэтым не прыйшлося.Дадзіёмаў.Скашынскі чакаў спаткання з Курачкам і гутаркі з Казікам.Чарнышэвіч.// Сустрэча з кім‑н., хто знаходзіцца ў бальніцы, турме і пад.; наведанне такой асобы. Турэмны наглядчык ніколі не паклікаў мяне ў пакой для спатканняў.Асіпенка.// Сустрэча закаханых, звычайна па ранейшай дамоўленасці. І вось гэта выпадковае спатканне абудзіла ў Кузьмы пачуцці зноў.Дуброўскі.На апошнім спатканні дамовіліся згуляць у кастрычніку вяселле.Пальчэўскі.
•••
Да спаткання — да сустрэчы. Вер нам цвёрда, Зямля! І чакай нас, Зямля! Да спаткання, да хуткай сустрэчы!Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)